Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Майскія выхадныя капылян на Кургане Славы

01.06.2023

Сезон выстаў ля мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» працягваецца: сёлета ўсе экспазіцыі аб'ядноўвае Год міру і стварэння. На працягу двух дзён з самай раніцы тут разгарнуліся тэматычныя інтэрактыўныя пляцоўкі, на якіх госці змаглі даведацца шмат фактаў аб гераічнай гісторыі Міншчыны, яе дасягненнях на сучасным этапе. А ў палявой кіназале можна было паглядзець фільмы, прысвечаныя развіццю Беларусі і Мінскай вобласці, а таксама героям Вялікай Айчыннай вайны. Працавалі пляцоўкі са спартыўнымі і забаўляльнымі гульнямі, запрашаў і ваенны палявы шпіталь, і паштовы павільён, у тым ліку і Капыльскага вузла электрасувязі РУП «Белтэлекам».

На свяце шырока прадстаўлены лепшыя вокладкі газеты «Мінская праўда» і стэнды рэгіянальных СМІ Міншчыны. Сярод іх – і раённая газета «Слава працы» з выставай «6:0 на карысць чытача». Дарэчы, наведвальнікаў зацікавіла назва. Справа ў тым, што ў сакавіку газета адсвяткавала 60 гадоў з таго моманту, як носіць сваю назву «Слава працы». З цікавасцю мінакі разглядалі рарытэтныя экспанаты: друкаваную машынку, фотаапараты, дыктафоны, DCD-плэер, якімі карысталіся журналісты дзясяткі гадоў таму. На выстаўцы прадстаўлена і копія пераможнага нумара «Калгаснік Капыльшчыны” за 9 мая 1945 года, архіўныя фатаграфіі і да т.п. Асабліва цікавы, як для дзяцей, так і для дарослых, быў квэст, які складаўся ў зборы слоў з выкарыстаннем літар з набору друкаваных шрыфтоў.

— Чамусці мне захацелася скласці слова «каханне», — кажа Андрэй Залатароў з Маладзечна. — А што можа быць галоўней за любоў да Радзімы? І сённяшні ўік-энд на Кургане Славы таму пацвярджэнне: гэта свята дабра і павагі, шанавання Радзімы і любові да навакольных.

Кожны госць на падворках Капыльскага раёна, а прадстаўлены тут былі ААТ «Ціміразеўскі», «Семежава» і «Піянер-Агра», КСУП «Дактаровічы», змаглі ўбачыць і нават пакаштаваць вырабы з гародніны і садавіны, а гаспадары прэзентавалі салдацкую кашу, стравы з мяса і прысмакі. Асобай папулярнасцю карысталася прадукцыя Капыльскага райспажыўтаварыства і кааппрама, якую можна было прадэгуставаць і набыць. На выставу прывезлі тое, што асабліва карыстаецца попытам у пакупнікоў: прысмакі ўласнай вытворчасці, хлебабулачныя, мясныя і каўбасныя вырабы, паўфабрыкаты і гатовыя вырабы. «Натуральныя кампаненты і непаўторны густ», - так прэзентавалі спецыялісты сваю прадукцыю. Ацанілі прахожыя і бясспрэчную якасць цвёрдых сыроў Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат».

Ярка прадставілі наш раён на Кургане Славы і майстры Капыльшчыны. Тут размясцілася выстава-продаж раённага цэнтра традыцыйнай культуры, а ткачыхі з раённага цэнтра ткацтва праводзілі цікавыя майстар-класы. Унікальную экспазіцыю прапанаваў і раённы краязнаўчы музей. Цікавасць выклікала таксама лакацыя Капыльскага дзяржаўнага каледжа. Тут былі прадстаўлены швейныя вырабы і дамашні тэкстыль бізнес-кампаніі «Эргана», прадукцыя пчалярства з сядзібы «Мядовая заімка», а таксама зборы лекавых траў і сухафруктаў.

Сваю выставу з драўляных і металічных вырабаў прадэманстравала Капыльская ЖКГ, прыцягвала ўвагу і пляцоўка РСУ. Найцікавыя прэзентацыі падрыхтавала ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама: усе грунтоўна падрыхтаваліся да свята, аформіўшы тэматычныя пляцоўкі, якія распавядаюць аб грамадзянска-патрыятычным выхаванні, інавацыйнай дзейнасці, спартыўных дасягненнях і шматлікім іншым.

Нямала гасцей сабралася і ля палаткі Капыльскага ТЦСАН, дзе былі прадстаўлены тэматычныя і гульнявыя забавы, арганізаваны продаж сувенірнай прадукцыі. А фотазона раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» стала любімым месцам для памятных фотаздымкаў. Цікавіў і «шпіталь» Капыльскай ЦРБ. Цікавымі таксама сталі пляцоўкі РК ГА «БРСМ» і раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».

Святочны і добры настрой на працягу ўсіх выставачных дзён гасцям і наведвальнікам Кургана Славы дарылі работнікі культуры раёна. Пад запальныя песні танчылі і дарослыя, і дзеці. На імправізаванай сцэне ў ліку артыстаў Міншчыны выступалі народны ансамбль народнай песні «Спадчына» і калектыў Капыльскай ДШМ.

Многія прыйшлі на свята з дзецьмі, каб пазнаёміць іх з гісторыяй, традыцыямі і культурай Мінскай вобласці. Увагу сям'і Славінскіх з аг. Слабада Смалявіцкага раёна адразу прыцягнула яркая фотазона «Беларускага саюза жанчын». Пакуль дочкі фатаграфаваліся, глава сям'і падзяліўся сваімі ўражаннямі:

— Для нашай сям'і праводзіць выхадныя на Кургане Славы — гэта добрая традыцыя, бо жывем мы зусім побач. Тут можна знайсці забаўкі для ўсіх пакаленняў, пазнаёміцца з дасягненнямі розных рэгіёнаў Мінскай вобласці. Прыемна здзіўлены арганізацыяй свята. Надвор'е радуе, а сумаваць некалі. Такія святы патрэбны беларусам: у гэтым месцы адчуваеш веліч народнага подзвігу.

Сваё меркаванне выказала і навучэнка сярэдняй школы №4 г. Дзяржынска Кацярына Трацеўская:

— Сёння на Кургане Славы мы прадстаўляем выставу дасягненняў нашага ваенна-патрыятычнага клуба «Айчына». Менавіта пасля наведвання такіх месцаў разумееш, як неабходна шанаваць памяць загінуўшых ад генацыду і берагчы сваю краіну.

Таццяна Бохан

Фота аўтара і Дыяны ТКАЧЭНКА

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы