Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Для маладых гэта важна…

01.06.2023

Выступаючы перад парламентарыямі, першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў расказаў аб рабоце эканомікі на сучасным этапе развіцця. Адзначана, што мінулы год стаў выпрабаваннем на трываласць. Санкцыі аказалі сур'ёзны ўплыў на эканоміку краіны. У гэтых умовах урад працаваў над выкананнем двух базавых задач, пастаўленых Кіраўніком дзяржавы, – забеспячэннем устойлівай работы прадпрыемстваў і мінімізацыяй негатыўных наступстваў знешняга ціску на грамадзян Беларусі. Адначасова ў цесным узаемадзеянні з парламентам закладвалася аснова для росту эканомікі і дасягнення задач, пастаўленых Прэзідэнтам на Усебеларускім народным сходзе.

– Мне пашчасціла прыняць удзел у сумесным пасяджэнні Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, – дзеліцца ўражаннямі першы сакратар РК ГА «БРСМ» Анастасія Збіруховіч. – Для мяне, як для маладога парламентарыя, важна быць у курсе, як працуе сектар эканомікі Рэспублікі Беларусь. Для дзяржавы, як і раней, у прыярытэце стаіць сацыяльная сфера. У нашай краіне заўсёды надавалася высокая ўвага чалавеку і яго патрэбам. Што вельмі важна – будуюцца ўстановы адукацыі і аховы здароўя, пенсіі і заробкі выплачваюцца своечасова і ў поўным памеры. Таксама кіраўніцтва краіны ўдзяляе вялікую ўвагу выклікам і пагрозам сучаснасці, за самыя кароткія тэрміны разпрацоўваюцца антысанкцыйныя меры. Было зазначана, што важна ініцыятыва не толькі кіраўніцкага звяна, але і кожнага на месцах. Пасля дакладу былі ўзняты пытанні, якія тычацца страхавання дзейнасці малога бізнесу, таксама гаварылася і пра перспектывы рэалізацыі праектаў мадэрнізацыі дарогі М10. У рамках засяджэння была пастаўлена мэта на 2023 год – адмовіцца ад разлікаў у доларах ЗША і еўра ў гандлі з Расіяй і іншымі краінамі ЕАЭС.

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы