Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне прайшла ўстаноўчая канферэнцыя па стварэнні раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь»

02.06.2023

Пабудова рэгіянальных структур партыі «Белая Русь» - важны гістарычны момант для краіны. Устаноўчая канферэнцыя Капыльскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» прайшла ў раённым Цэнтры культуры з удзелам больш за 50 членаў партыі.

Адкрываючы мерапрыемства, лідэр раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Ірына Кісляк, адзначыла, што 2 мая 2023 года Міністэрствам юстыцыі была зарэгістравана Беларуская партыя «Белая Русь». А 13 мая на пасяджэнні Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі «Белая Русь» было прынята рашэнне аб фармаванні арганізацыйных структур ва ўсіх раёнах краіны.

— Ужо хутка пачнецца ўрачыстае ўручэнне членскіх білетаў усім, хто вырашыць папоўніць рады раённага аддзялення новай палітычнай партыі, — падкрэсліла Ірына Мікалаеўна. — Упэўнена, што яна аб'яднае шмат людзей, якія любяць сваю краіну і гатовы адстойваць яе інтарэсы ва ўсіх сферах дзейнасці. Дэлегаты канферэнцыі, якія прысутнічалі, аднагалосна прагаласавалі за стварэнне Капыльскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», якое будзе валодаць правам юрыдычнай асобы. Потым быў абраны Савет раённага аддзялення партыі, у які ўвайшлі дзевяць чалавек. Галоўным момантам устаноўчай канферэнцыі стала абранне лідара, ім стаў дырэктар Капыльскага дзяржаўнага каледжа Анатоль Пяткевіч. Падзякаваўшы прысутным за аказаны давер, Анатоль Францавіч выказаў упэўненасць у тым, што разам члены партыі змогуць унесці сур'ёзны ўклад у яе развіццё.

— Перакананы, што ўсе члены створанай партыі будуць актыўна ўдзельнічаць у жыцці Капыльшчыны і краіны ў цэлым. Мы разам зробім усё магчымае, каб яшчэ больш кансалідаваць наша грамадства. Нашы намаганні павінны быць накіраваны на мір і стварэнне, - адзначыў лідэр раённага аддзялення палітычнай партыі. - Нас чакае шмат добрых спраў на карысць нашай Беларусі.

Падчас канферэнцыі былі абраны два намеснікі старшыні раённага аддзялення партыі. Шляхам галасавання выбраны таксама кантрольна-рэвізійная камісія ў складзе трох чалавек, а таксама пяць дэлегатаў на Мінскую абласную канферэнцыю палітычнай партыі «Белая Русь».

Сваімі ўражаннямі падзялілася намеснік дырэктара Капыльскага ТЦСАН Таццяна Рымашэўская, якая, дарэчы, выступіла старшынёй на ўстаноўчай канферэнцыі:

— Стварэнне раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» — гэта знакавая падзея для Капыльскага раёна. Сучасная сітуацыя падштурхнула людзей да таго, што трэба стварэнне новай палітычнай сілы. Партыя - гэта новая перспектыва, якая будзе выказваць інтарэсы ўсіх слаёў беларускага народа. У яе ўвойдуць розныя людзі, дасведчаныя, цікавыя, якія з'яўляюцца лідарамі меркаванняў у сваіх арганізацыях. І мне, як работніку дзяржаўнай установы, вельмі адказна і прыемна ўвайсці ў склад Савета Капыльскага раённага аддзялення Мінскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь» і быць абранай дэлегатам на Мінскую абласную канферэнцыю.

Таццяна Бохан

Фота аўтара

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы