Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Што варта ведаць, перш чым адправіцца адпачываць?

07.06.2023

З надыходам вяснова-летняга перыяду многія адпачываючыя, асабліва ў выхадныя і святочныя дні, выязджаюць у зоны масавага адпачынку ў лясныя масівы, на вадаёмы, якіх вялікая колькасць на тэрыторыі Капыльскага раёна.

Што ж трэба ведаць, перш чым адправіцца адпачываць? Адказ на гэта пытанне дае намеснік начальніка Капыльскага РАУС - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Трублоўскі:

— У гэты перыяд павялічваецца колькасць учыненых супрацьпраўных дзеянняў, няшчасных выпадкаў у месцах масавага адпачынку, што звязана з бестурботнасцю саміх адпачываючых, з ужываннем спіртных напояў і неадэкватным успрыманнем навакольнай рэчаіснасці, пакіданнем без нагляду непаўналетніх дзяцей, а таксама асабістай маёмасці.

Нагадваем, што адпачываючым неабходна выконваць правілы паводзінаў на вадзе, меры супрацьпажарнай бяспекі, а таксама асабістай і маёмаснай бяспекі. У месцах масавага адпачынку распіццё спіртных напояў, выраз нецэнзурнымі словамі, курэнне - забаронена. Пры наведванні месцаў масавага адпачынку ўсе адпачываючыя павінны выконваць чысціню і парадак. Зыходзячы з аналізу мінулых гадоў, некаторыя адпачываючыя пасля распівання спіртных напояў ішлі купацца, што прыводзіла да іх трагічнай гібелі.

За супрацьпраўныя дзеянні надыходзіць адміністрацыйная адказнасць згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, а менавіта:

Артыкул 19.3. Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, спажыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў ці іх аналагаў у грамадскім месцы альбо з'яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане ап'янення

  1. Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва на вуліцы, стадыёне, у скверы, парку, грамадскім транспарце ці ў іншых грамадскіх месцах, акрамя месцаў, прызначаных для ўжывання алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, або з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення, якія абражаюць чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць, цягнуць накладанне штрафу ў памеры да васьмі базавых велічынь.
  2. Дзеянні, прадугледжаныя часткай 1 гэтага артыкула, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да пятнаццаці базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.
  3. З'яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым спажываннем без прызначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў або спажываннем іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, якія абражаюць чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць, а таксама адмову ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану, выкліканага спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, прыводзяць да накладання штрафу ў памеры ад пяці да дзесяці базавых велічынь.
  4. Знаходжанне на працоўным месцы ў працоўны час у стане, выкліканым спажываннем без прызначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў або спажываннем іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, а таксама адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану, выкліканага спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, прыводзяць да накладання штрафу ў памеры ад васьмі да дванаццаці базавых велічынь.
  5. Спажыванне без прызначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў у грамадскім месцы або спажыванне іх аналагаў у грамадскім месцы, а таксама адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану, выкліканага спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, прыводзяць да накладання штрафу ў памеры ад дзесяці да пятнаццаці базавых велічынь.

Артыкул 24.42. Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць за купанне ў забароненых месцах рэк, азёр або іншых вадаёмаў. Правапарушальнік будзе пакараны штрафам у памеры да трох базавых велічынь

Прыбыўшы ў месцы масавага адпачынку на асабістым аўтатранспарце, яго неабходна пакідаць на спецыяльна абсталяваных стаянках. За парушэнне гэтага патрабавання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па частцы 1 артыкула 18.18. КоАП Рэспублікі Беларусь. Правапарушальнік будзе пакараны штрафам у памеры адной базавай велічыні.

Па ўсіх пытаннях, якія маюць дачыненне да праваахоўнай дзейнасці, неабходна звяртацца ў Капыльскі РАУС па тэлефонах: 102, 25-1-98.

Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы