Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У рамках рэспубліканскай акцыі «Мая сям'я - мая краіна» ў Блеўчыцкім сельвыканкаме ўшаноўвалі ўзорныя сем'і

07.06.2023

У рамках рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я — мая краіна» ў  Блеўчыцкім сельвыканкаме адбылося ўшанаванне ўзорных сем’яў, якія пражываюць на тэрыторыі сельсавета.

Такога гонару былі ўдастоены мнагадзетная сям’я Уладзіміра і Ірыны Казакевіч з дзецьмі ВіялетайКацярынай  і  Максімам, мнагадзетная сям’я Яўгена і Кацярыны Каленчыц з ЯгорамНастассяй і Аляксеем, маладая сям’я Давіда і Ангеліны Бізевых з Уладзіславам і Маргарытай (дарэчы, у апошніх дзвюх сем’ях не вельмі даўно зарэгістраваны нованароджаныя).

Віншаванні,  кветкі  і  падарункі ўдзельнікам урачыстасці адрасавалі начальнік аддзела загс Капыльскага райвыканкама Вікторыя Траяновіч і кіраўнік спраў Блеўчыцкага сельвыканкама Вольга Пяцігорац.

— Ёсць на зямлi вечныя каштоўнасцi, значэнне якiх з цягам часу разумееш усё больш, — гэта родны дом, бацькi, дзецi, сям’я. Дзякуючы родным людзям мы не адчуваем сябе адзiнокiмi ў гэтым свеце, — заўважыла Вікторыя Траяновіч. — Сям’я для нас — гэта жыццёвы падмурак, самае галоўнае багацце. Тое, дзе мы чэрпаем сiлы i мудрасць, тое, што надае нам упэўненасцi ў заўтрашнiм днi. Гэта самае важнае ў жыццi. Сям’я — гэта крыніца любові, павагі, салідарнасці і прыхільнасці. Дзякуючы ёй мацнее і развіваецца дзяржава. Менавіта з сям’і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як асобы. Тут чалавек нараджаецца не толькі фізічна, але і духоўна.

Сяргей КОЗЕЛ

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы