Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Максімальнымі вынікамі па хіміі вызначыліся вучні Капыльшчыны

07.06.2023

Так, па 100 балаў па выніках цэнтралізаванага экзамену атрымалі вучаніца гімназіі №1 г.Капыля Вікторыя Бабарэка і вучань СШ №2 г. Капыля Аляксей Мельнікаў. Дасягнуць вышынь у вывучэнні прадмета дзецям дапамаглі настаўнікі Таццяна Уладзіміраўна Івановіч і Ала Васільеўна Койпiш.

Гэты навучальны год для гімназіі №1 стаў плённым, і прыклад таму - вынікі ЦЭ. На гэты раз лідзіруючую пазіцыю па вучэбным прадмеце «хімія» заняла Вікторыя Бабарэка.

Дзяўчына доўга рыхтавалася да цэнтралізаванага іспыту, ёй дапамагалі настаўнікi Таццяна Уладзіміраўна Івановіч і Галіна Сцяпанаўна Дамашэвіч.

— Было складана, але я справілася, — дзеліцца Вікторыя. - Будучым выпускнікам хачу пажадаць: калі ўжо выбралі які-небудзь прадмет, аддавайце ўсе свае сілы і веды на яго вывучэнне, старанна паўтарайце матэрыялы, вучыце формулы, а на экзамене не спяшайцеся і будзьце ўважлівымі, думайце - і ў вас усё атрымаецца.

— Каб вучні палюбiлі адзін са складаных прадметаў, важна самому любіць яго, — гаворыць Таццяна Івановіч. — Каб у дзяцей з'явілася матывацыя, важна заўсёды ставіць на занятках практычныя і лабараторныя доследы, прымяняць актыўныя інфармацыйныя тэхналогіі, якія, дарэчы, заўсёды вітаюцца дзецьмі.

З сёмага класа выпускнік СШ №2 г. Капыля Аляксей Мельнікаў палюбіў гэты прадмет нароўні з біялогіяй. З 10 класа абраў профіль па хіміі і стаў вывучаць яе паглыблена. Свой прафесійны шлях хлопец вырашыў звязаць з медыцынай. І не дзіўна, бо ў сям'і - цэлая дынастыя ўрачоў. Аляксей удзячны настаўнікам, якія ўнеслі вялікі ўклад і дапамаглі здабыць шмат каштоўных ведаў па прадмеце. Гэта Соф'я Уладзіміраўна Захарык, Ала Васільеўна Койпіш і Алена Мікалаеўна

07 06 23 08

- У профільным класе па вучэбным прадмеце «хімія» навучалася пяць вучняў, - кажа Ала Койпіш. - Аляксей мэтанакіравана і з асаблівай цікавасцю займаўся хіміяй. Як настаўніку мне прыемна ўдвая, што на цэнтралізаваным іспыце ў яго самы высокі вынік, а гэта першым чынам доўгая і ўпартая праца над самім сабой і сваімі ведамі. Я ніколькі не сумнявалася, што ў яго будзе такі высокі вынік.

Варта адзначыць, што і Вікторыя, і Аляксей неаднаразова бралі ўдзел у алімпіядах па вучэбным прадмеце «хімія» і станавіліся яе пераможцамі.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА. Фота аўтара

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы