Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Аб'яўлены фотаконкурс «Капыльшчына на шляху міру і стварэння»

08.06.2023

Вы крэатыўныя і ў вас ёсць прыгожыя і зачаравальныя здымкі? Тады запрашаем Вас прыняць удзел у раённым конкурсе «Капыльшчына на шляху міру і стварэння», арганізаванага рэдакцыяй газеты «Слава працы» сумесна з РА РГА «Белая Русь».

Удзельнікамі фотаконкурсу могуць быць прафесійныя і непрафесійныя фатографы. Прымаюцца фатаграфіі, якія паказваюць чалавечае імкненне жыць у міры і згодзе, імкненне да множання прыгажосці і дабра ў нашым жыцці.

Пераможныя і прызавыя месцы прысуджаюцца тым фатаграфіям, якія найлепшым чынам адлюстроўваюць ідэю, што наша будучыня заключаецца ў мірным суіснаванні. Прадугледжаны таксама і прыз глядацкіх сімпатый.

Свае працы можна прадставіць на суд журы ў адной з наступных намінацый.

«Капыльшчына - утульны куток» - тут патрэбны фотаработы, якія адлюстроўваюць прыгажосць, разнастайнасць і ўнікальнасць прыродных ландшафтаў, помнікаў архітэктуры, славутасцяў нашага раёна. Яшчэ адна намінацыя - «У працы нараджаюцца героі», адлюстроўваючая любы працоўны працэс. І заключная - «Свята прыйдзе - гасцей на Капыльшчыну прывядзе» - фота святочных мерапрыемстваў, якія праводзiлiся ў Капыльскім раёне ў 2022 г. - першым квартале 2023 г. (святочныя даты, традыцыі, абрады і г. д.).

Ацэнка работ фотаконкурсу праводзіцца па наступных крытэрах: арыгінальнасць сюжэту фотаздымка, раскрыццё тэмы намінацыі, мастацкая і тэхнічная якасць здымка, каларыт і нагляднасць. Фотаздымкі прымаюцца да 1 жніўня 2023 года ў ДУ «Рэдакцыя газеты «Слава працы» і праграмы радыёвяшчання «Раніца Капыльшчыны» па электроннай пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з пазнакай «Фотаконкурс «Капыльшчына на шляху міру і стварэння» альбо на флэш-карце па адрасе: г.Капыль, вул. Трактарная, д. 2а.

Шукайце тую намінацыю, якая вам па душы і падавайце заяўкі на ўдзел. А мы жадаем Вам натхнення!

Таццяна БОХАН

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы