Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Аграэкатурызм па-новаму, або аб тым, што змянілася ў падаткаабкладанні

12.06.2023

Усё часцей жыхары і госці раёна выбіраюць адпачынак на чыстым, свежым паветры ў аграсядзібах, размешчаных у сельскай мясцовасці. Уладальнікі гэтага віду паслуг могуць прапанаваць адпачываючым, як адпачынак каля берагоў крышталёва чыстых азёр, так і культурны вольны час з кантактным заапаркам для маленькіх пастаяльцаў.

Як вядома, з 1 студзеня 2023 года ўжо былі ўнесены змены, якія рэгулююць дзейнасць аграэкасядзіб. А з 1 ліпеня ўладальнікаў чакаюць чарговыя новаўвядзенні. Якія? Даведаліся ў загадчыцы сектара інфармацыйна-тлумачальнай работы інспекцыі МПЗ па Слуцкім раёне Таццяны Міранковай.

— Таццяна Іванаўна, якія змены чакаюць суб'ектаў агра-экатурызму ў ліпені 2023 года?

— У адпаведнасці з часткай трэцяй пункта 7 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №351 ад 4 кастрычніка 2022 г. «Аб развіцці аграэкатурызму» суб'екты аграэкатурызму маюць права аказваць паслугі ў гэтай сферы на тэрыторыі адпаведнай аграэкасядзібы з дня прыняцця рашэння раённага выканаўчага камітэта аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні такіх паслуг. Суб'екты, якія цяпер аказваюць паслугі ў гэтай сферы, абавязаны атрымаць такое рашэнне да 1 ліпеня 2023 года.

— Што змянілася ў падатках за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму?

— Фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг з 1 ліпеня 2023 года ў адносінах да такой дзейнасці абавязаны прымяняць падатак на прафесійны даход. Выплату збору за ажыццяўленне дзейнасці пасля 30 чэрвеня 2023 года маюць права прадоўжыць тыя суб'екты аграэкатурызму, у адносінах да якіх раённым выканаўчым камітэтам будзе прынята рашэнне аб выплаце такога збору. Адпаведна, пачынаючы з 1 ліпеня 2023 года, плацельшчыкамі збору будуць з'яўляцца фізічныя асобы, у адносінах да якіх прынята рашэнне райвыканкама аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму і якія пераведзены на выплату збору па рашэнню названага органа. У гэтым выпадку, збор па стаўцы 37 рублёў у месяц за кожную аграсядзібу неабходна аплачваць штомесяц не пазней за 1-е чысло кожнага месяца.

— Хто прызнаецца плацельшчыкам падатку на прафесійны даход?

— Фізічныя асобы, у адносінах да якіх прынята рашэнне райвыканкама аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, але не пераведзеныя на выплату збору, з 1 ліпеня 2023 года прызнаюцца плацельшчыкамі падатку на прафесійны даход. У сувязі з гэтым такая фізічная асоба згодна з пунктам 1 артыкула 381 ПК абавязана ўстанавіць на сваю прыладу дадатак «Падатак на прафесійны даход», і праінфармаваць падатковы орган праз гэта дадатак аб прымяненні падатку на прафесійны даход.

— Як вылічаецца падатак на прафесійны даход?

— Зыходзячы з інфармацыі аб атрыманых даходах, якую плацельшчык падатку на прафесійны даход павінен уносіць у Дадатак шляхам фарміравання чэкаў, падатковы орган самастойна вылічыць падатак на прафесійны даход, а таксама паведаміць плацельшчыку праз Дадатак не пазней за 10-е чысло месяца, наступнага за скончаным, аб суме падатку да выплаты. Стаўка падатку ўстаноўлена ў памеры 10 працэнтаў ад атрыманай выручкі (для атрымальнікаў пенсіі стаўка падатку 4 працэнты). Аплата падатку на прафесійны даход ажыццяўляецца не пазней за 22-е чысло месяца, наступнага за мінулым месяцам любым спосабам.

— Ці існуюць ільготы для асоб, якія ўпершыню зарэгістраваліся ў Дадатку «Падатак на прафесійны даход»?

— У якасці дадатковых ільгот для асоб, якія ўпершыню зарэгістраваліся ў Дадатку, прадугледжаны дадатковы падатковы вылік у памеры 2 тыс. беларускіх рублёў (гэта тая сума даходу, якая не абкладаецца падаткам).

КАМЕНТАР СПЕЦЫЯЛІСТА І НЕ ТОЛЬКІ

Намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Святлана Сташаніна адзначыла, што на падставе Указа №351 «Аб развіцці аграэкатурызму», рашэннем райвыканкама была створана камісія па комплекснай аб'ектыўнай ацэнцы аграэкасядзіб у Капыльскім раёне. У яе ўвайшлі прадстаўнікі зацікаўленых служб: раённага выканаўчага камітэта, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, РАНС, землеўпарадкавальнай і іншых. На 1 чэрвеня сем аграсядзіб падалі заяву ў службу «Адно акно» аб атрыманні дазволу на ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму. За гэты час камісія ўжо наведала ўсе сядзібы. Асноўным крытэрыем праверкі было тое, ці з'яўляецца аграэкасядзіба жылым домам з участкам, які абслугоўвае гэты дом. Таксама высветлілі, ці вядзецца дапаможная гаспадарка, ці ажыццяўляецца перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, ці могуць турысты азнаёміцца аб'ектамі культуры гэтай мясцовасці. І, вядома ж, адпаведнасць патрабаванням заканадаўства (санітарна-эпідэміялагічным, супрацьпажарным, прыродаахоўным і інш.). Абследаванне аграсядзіб паказала, што суб'екты аграэкатурызму займаюцца наступнымі відамі дзейнасці: прадастаўляюць жылыя пакоі, праводзяць прэзентацыі і юбілеі, аказваюць паслугі лазняў, прадастаўляюць інвентар для спорту і іншае. А сярод асноўных парушэнняў, выяўленых камісіяй, трэба вылучыць самавольнае будаўніцтва. На 1 ліпеня дазвол на ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму выдадзены сядзібам «Ля возера», «Вясёлая хата» і «Хатні ачаг».

Гаспадары аграсядзібы «Ля возера», размешчанай у в. Багушы, адны з першых атрымалі на рукі рашэнне райвыканкама. Новаўвядзенні для Уладзіміра і Аксаны Сухавер не сталі якой-небудзь перашкодай для ажыццяўлення далейшай дзейнасці, да якой яны ставяцца з усёй душой. - Гэта наша жыццё, - кажа Аксана Георгіеўна. — Чым больш заглыбляемся ў гэту працу, увесь час спазнаем нешта новае, тым менш зважаем на магчымыя перашкоды. Таму з аптымізмам і пазітывам па жыцці мы заўсёды рады сустракаць на парозе нашай аграсядзібы «Ля возера» наведвальнікаў, прадастаўляючы ім разнастайныя віды паслуг.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА. Фота аўтара

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы