Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Лясная ахова пераведзена на ўзмоцненае дзяжурства і бесперапыннае патруляванне ляснога фонду

12.06.2023

У сувязі са складанымі, у пажаранебяспечных адносінах, умовамі надвор'я, працяглай адсутнасцю асадкаў і павышэннем класа пажарнай небяспекі ў лясах і на тарфяніках ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці ў адпаведнасці з патрабаваннем рашэнняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў дзейнічаюць забароны (абмежаваннi) на наведванне лясоў.

Дзяржаўная лясная ахова пераведзена на ўзмоцненае дзяжурства і бесперапыннае патруляванне ляснога фонду.

Так, спецыялістамі Капыльскага доследнага лясгаса праведзена 14 палявых мерапрыемстваў, 15 рэйдаў, зроблена 20 папярэджанняў грамадзянам. Лясной аховай на пастаяннай аснове праводзіцца тлумачальная работа з насельніцтвам.

З пачатку пажаранебяспечнага сезона ў лясным фондзе Мінскага ДВЛГА па стане на пятага чэрвеня адбылося 64 лясныя пажары і загаранні на агульнай плошчы 10,6 га.

Неабходна звярнуць увагу, што асноўнай прычынай узнікнення пажараў з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём і выпальванне сухой травяністай расліннасці.

НАГАДАЕМ!!!

За парушэнне патрабаванняў рашэнняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў аб забароне на наведванне лясоў у адпаведнасці з артыкулам 16.21 КоАП Рэспублікі Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 12 базавых велічынь.

Пры выяўленні ляснога пажару неабходна прыняць меры да яго ліквідацыі і неадкладна перадаць інфармацыю працаўнікам дзяржаўнай лясной аховы ці ў МНС.

Як карыстацца картай забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў?

Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь звяртае ўвагу на апублікаваную інтэрактыўную Карту забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Рэспублікі Беларусь..

Для ўдакладнення інфармацыі націсніце на цікавячы Вас раён, азнаёмцеся або запампуйце рашэнне раённага выканаўчага камітэта, у якім указана неабходная інфармацыя аб абмежаваннях або забаронах.

ЗВЯРТАЕМ УВАГУ:

Зялёны (I-II клас) – наведванне дазволена
Жоўты (III клас) – наведванне абмежаванае
Чырвоны (IV-V клас) – наведванне забаронена

Пры забароне забаронена:

- знаходжанне грамадзян на тэрыторыі ляснога фонду;

- уезд на тэрыторыю ляснога фонду транспартных сродкаў, за выключэннем транспартных сродкаў юрыдычных асоб, якія вядуць лясную гаспадарку, органаў, якія ажыццяўляюць кантроль, і сіл забеспячэння нацыянальнай бяспекі;

- правядзенне на тэрыторыі ляснога фонду работ, не звязаных з вядзеннем лясной гаспадаркі.

Просім улічваць дадзеную інфармацыю!

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы