Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У бадзёрым РЫТМе студатрада праводзяць сваё лета падлеткі Капыльшчыны

16.06.2023

Часовая працоўная занятасць у падлеткаў у летні перыяд у апошнія гады ў пашане. Многія з іх не выпускаюць добрую магчымасць зарабіць, а некаторыя і зусім лічаць, што праца надае высакароднасць.

З самай раніцы ў скверы маладых, размешчаным насупраць аддзела загс райвыканкама, шумна. Па ўсім перыметры разышліся хлопцы ў аранжавых камізэльках. Кожны з іх заняты сваёй пэўнай справай: нехта зграбае скошаную траву, нехта ачышчае плітку ад пустазелля, некаторыя прыбіраюць смецце. Акрамя работнікаў Капыльскай ЖКГ, на тэрыторыі працуюць 15 юнакоў і дзяўчат са студэнцкага экалагічнага атрада «Рытм».

Камандзір атрада, педагог дадатковай адукацыі ЦТДіМ Ірына Барсукевіч, адзначыла, што студатрад, сфарміраваны на базе Капыльскай ЖКГ, пачаў сваю працу з 12 чэрвеня і працягнецца да 24 чэрвеня. Рабочы дзень пачынаецца з 8.30 да 13.00 з перапынкам на 10 хвілін кожную гадзіну. Выхадныя, як і належыць, — субота, нядзеля.

- Прыемна адзначыць, што ўсе хлопцы працаздольныя, спагадныя і арганізаваныя, - працягвае Ірына Яўгенаўна. — Многія з іх упэўнены, што, добраўпарадкоўваючы наш утульны мястэчкагорад, мы прыўносім свой уклад у скарбонку добрых спраў раёна. Пагадзіцеся, куды прыемней цёплымі летнімі вечарамі прыйсці адпачыць ці проста прагуляцца па парку, дзе чыста, утульна і камфортна.

Намеснік галоўнага інжынера Валянціна Якаўлева дадала, што працоўны дзень у хлопчыкаў і дзяўчынак пачынаецца з інструктажу па тэхніцы бяспекі, які праводзіць іх куратар — інжынер па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый домаўладанняў Генадзь Зубік. Выдаюцца сродкі індывідуальнай абароны, вада, пальчаткі, спецвопратка, сродкі гігіены.

- Ёсць пэўны пералік работ, які можна выконваць падлеткам з 14 гадоў, - кажа Валянціна Уладзіміраўна. — За гэты перыяд студатрадаўцам трэба будзе зрабіць уборку прыдамавых тэрыторый, паркаў і сквераў. Падмясці тратуарныя дарожкі, ачысціць плітку ад пустазелля. У цяпліцах высадзіць кветкі ў кантэйнеры, а таксама падрыхтаваць зямлю да наступнай пасадкі раслін, і, вядома ж, паліваць іх.

— У склад нашага атрада ўвайшлі 7 хлопцаў і 8 дзяўчат, — гаворыць навучэнка гімназіі №1 г. Капыля Кацярына Карповіч. — Мы з энтузіязмам прыступілі да працы. Пасля працоўнага дня няма асаблівай стомленасці. Часам нават хочацца нешта зрабіць яшчэ. Прыемныя моманты: зносіны з сябрамі, ну і, вядома ж, заробак. Бо ў мяне на яго планы: хачу зрабіць прыемны сюрпрыз дарагому мне чалавеку.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Фота аўтара

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы