Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Пракурор Капыльскага раёна Арцём Kяўша ўпэўнены: падобнай трагедыі паўтарыцца не павінна

22.06.2023

Пракурор Капыльскага раёна Арцём Ляўша прыняў удзел у мітынгу, прысвечанаму Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Вялікая Айчынная вайна пакінула беларускаму народу цяжкую спадчыну - памяць аб страшных трагедыях людзей, якія сталі сведкамі і ахвярамі жахлівых злачынстваў. Сёння нават складана ўявіць маштаб трагедыі.

Арцём ЛЯЎША выказаў свой пункт гледжання на гэтыя гістарычныя падзеі:

— Рэспубліка Беларусь неаднаразова станавілася арэнай найжорсткіх войнаў. Самай кровапралітнай была Вялікая Айчынная вайна. Перамога ў ёй дасягнута цаной вялікіх страт. У беларускай зямлі рэшткі мільёнаў людзей, якія не толькі загінулі на палях бітваў, але і халоднакроўна забітых падчас генацыду мірнага насельніцтва. У мэтах аднаўлення сацыяльнай і гістарычнай справядлівасці, устаранення «белых» плям у гісторыі, умацавання канстытуцыйнага ладу і нацыянальнай бяспекі ў красавіку 2021 года Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь была ўзбуджана крымінальная справа аб генацыдзе беларускага народа, якая цяпер расследуецца органамі пракуратуры сумесна з іншымі дзяржаўнымі. органамі і арганізацыямі. Вынікі яго расследавання сведчаць аб тым, што намер на правядзенне генацыду быў замацаваны ў нарматыўных дакументах нацысцкай Германіі. Стаўленне акупантаў да беларусаў было вызначана ў плане «Ост». Ім прадугледжвалася выселіць 75% насельніцтва Беларусі з займаемай тэрыторыі, а астатнія 25% падлягалі анямечванню. Цыган, яўрэяў, якія жылі ў Беларусі, чакала поўнае знішчэнне. Тэрыторыю Беларусі планавалася ўключыць у склад нацысцкай Германіі і засяліць немцамі.

Масавае знішчэнне людзей было пастаўлена на паток і вялося варварскімі метадамі і сродкамі: прымяняліся расстрэлы і шыбеніцы, газавыя камеры і спальванне, голад і распаўсюджванне эпідэмій. На тэрыторыі Беларусі былі арганізаваны звыш 580 лагераў смерці, дзе шляхам стварэння невыносных умоў знішчана значная колькасць насельніцтва. Сумную вядомасць атрымалі такія месцы масавага знішчэння, як лагер смерці «Трасцянец» (самы буйны на ўсёй захопленай савецкай тэрыторыі, па атрыманых звестках у ім забіта не менш за 546 тысяч чалавек), Мінскае гета (знішчана не менш за 90 тысяч яўрэяў), канцлагер «Азарычы» (забіта некалькі дзясяткаў тысяч чалавек).

Стандартным сцэнарам, узятым на ўзбраенне нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі, стала знішчэнне вёсак разам з жыхарамі ў рамках так званых «уціхамірваючых» акцый. Усе мы ведаем трагічны лёс Хатыні, але такіх сёлаў у Беларусі былі тысячы. Толькі ў Капыльскім раёне ад дзеянняў фашыстаў пацярпела больш за 9 дзясяткаў населеных пунктаў. Са сведчанняў сведкаў і архіўных дакументаў атрыманы звесткі аб спаленні яшчэ каля 2,5 тысяч раней невядомых сёлаў і вёсак па ўсёй тэрыторыі нашай краіны. Праводзіцца карпатлівая праца па фіксацыі інфармацыі ад відавочцаў тых падзей і іх сваякоў. Падчас папярэдняга следства ўжо дапытана больш за 16 тысяч чалавек, звыш 7 тысяч з якіх - былыя вязні лагераў смерці.

Атрыманыя падчас расследаванняў крымінальнай справы доказы дазваляюць сцвярджаць, што маштабы трагедыі беларускага народа значна большыя, чым меркавалася раней. Устаноўлена, што ў гады нацысцкай акупацыі на тэрыторыі Беларусі забіта не менш як 3 мільёны мірных грамадзян і ваеннапалонных або кожны трэці жыхар Беларусі; сагнана ў нямецкае рабства больш за 380 тысяч чалавек, з якіх многія загінулі ад невыносных умоў эксплуатацыі; разбурана звыш 200 гарадоў, поўнасцю або часткова спалена больш за 10 500 сёл і вёсак.

Сёння памяць аб ахвярах і подзвігу нашых продкаў з'яўляецца духоўнай асновай жыцця нашага грамадства, прыкладам для нас. У цяжкі перыяд Вялікай Айчыннай вайны мільёны жыхароў Беларусі прынялі актыўны ўдзел у адстойванні дзяржаўнай незалежнасці. Гэта быў добраахвотны патрыятычны парыў, у якім заключаны дух свабоды беларускага народа, яго гатоўнасць самааддана адстойваць нацыянальныя і дзяржаўныя інтарэсы. Таму сёння асноўная задача падрастаючага пакалення - гэта шанаваць нашу гісторыю, убіраць памылкі мінулага і ні ў якім разе не дапусціць паўтарэння трагічных падзей 22 чэрвеня 1941 года.

Запісала Таццяна Бохан

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы