Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

22 чэрвеня Капыльшчына замерла ў хвіліне маўчання

22.06.2023

22 чэрвеня ў дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа Капыльшчына замерла ў хвіліне маўчання - гэта знак павагі жыцця ў міры і свабодзе, якія мы маем сёння.

Каля помніка воінам-вызваліцелям сабраліся прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў прадпрыемстваў і ўстаноў, раённых грамадскіх арганізацый і мясцовыя жыхары, каб ушанаваць памяць тых, хто прайшоў праз суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны, хто заваяваў свабоду коштам уласнага жыцця.

Пра тое, што нямецка-фашысцкія захопнікі напалі на Савецкі Саюз, жыхары Капыля даведаліся ў першы ж дзень вайны з выступлення народнага камісара замежных спраў У.М. Молатава. І ўжо 27 чэрвеня на вуліцах Капыля з'явіліся першыя часткі захопнікаў.  Рабочыя, калгаснікі, інтэлігенцыя з першых дзён акупацыі ўключыліся ў актыўную барацьбу з ненавісным ворагам. У ноч з 3 на 4 ліпеня 1941 года каля вёскі Старыца прайшоў бой часцей Чырвонай Арміі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.  Чырвонаармейцы знішчылі чатыры варожыя танкі і шмат іншай тэхнікі. Выключны гераізм праявілі байцы 287-га артпалка пад камандаваннем лейтэнанта І.М. Усцінава. Сёння ў аг. Старыца на месцы бою ўзвышаецца помнік 183 воінам, што загінулі ў гэтым баі, а на кургане стаіць гаўбіца, як напамін аб мужнасці і доблесці нашых салдат.

Адкрываючы мітынг-рэквіем, старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык адзначыў, што нашы дзяды ішлі ў бой з марай аб мірнай, шчаслівай будучыні для сваіх дзяцей і ўнукаў, для ўсіх, хто жыве на зямлі.

— І мы павінны выканаць іх мару - працаваць на стварэнне, рабіць жыццё лепшым, берагчы мір і выхоўваць у дзяцей і моладзі пачуццё грамадзянскасці і патрыятызму, - падкрэсліў кіраўнік раёна. - Гэта неабходна ўжо для таго, каб упэўнена глядзець у будучыню, каб ведаць, у імя чаго і дзякуючы каму мы жывем.

— Сёння мы бачым, што міжнароднай супольнасцю прымаюцца беспрэцэдэнтныя спробы перапісаць нашу гісторыю, аспрэчыць суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь, рэабілітаваць фашызм і нацызм, з якімі на працягу доўгіх гадоў так доблесна змагаліся нашы дзяды і прадзеды, — зазначыў у прывітальным слове пракурор Капыльскага раёна Арцём Ляўша. — Расследаванне генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны з'яўляецца данінай памяці загінуўшым і садзейнічае ўстанаўленню і захаванню гістарычнай справядлівасці, служыць рэалізацыі антыфашысцкага прынцыпу: «Ніколі больш!»

Пасля хвіліны маўчання ў знак памяці і агульнага смутку аб загінуўшых да Вечнага агню і падножжа помніка ўсклалі вянкі, яркім покрывам ляглі жывыя кветкі.

Таццяна Бохан

Фота аўтара

крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы