Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

101 год на варце закона. 26 чэрвеня сваё прафесійнае свята адзначаюць органы пракуратуры Рэспублікі Беларусь

26.06.2023

Асаблівая адказнасць

Прававой асновай святкавання прафесійнай даты стаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №237 ад 26 чэрвеня 1995 года, у адпаведнасці з якім 26 чэрвеня ўстаноўлены Днём работнікаў пракуратуры.

Каардынуючая роля пракуратуры ў барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй падкрэслівае асаблівы яе прававы статус і вядучую ролю. Пракуратура з'яўляецца праваабарончым, а не караючым органам, як гэта прынята лічыць у народзе.

Захаванне існуючых доблесных традыцый, забеспячэнне вяршэнства закона, абарона законных правоў і інтарэсаў дзяржавы, грамадства і кожнага грамадзяніна, барацьба са злачыннасцю і карупцыяй - асноўныя задачы органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

З чаго ўсё пачыналася?

26 чэрвеня 1922 года трэцяя сесія ЦВК Беларускай ССР з мэтай ажыццяўлення нагляду за выкананнем законаў і ў інтарэсах рэальнага супрацьдзеяння злачыннасці прыняла Палажэнне аб пракурорскім наглядзе і заснавала ў складзе Народнага Камісарыята Юстыцыі Дзяржаўную пракуратуру. Таму менавіта з гэтага дня вядзецца адлік гісторыі пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

Для забеспячэння ўскладзеных на пракуратуру задач па ўмацаванні законнасці і правапарадку дзяржава прадаставіла пракурорам шырокі спектр правоў і паўнамоцтваў. Менавіта таму патрабаванні самыя жорсткія - на службу ў органы пракуратуры прымаюцца толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць вышэйшую юрыдычную адукацыю, маюць неабходныя прафесійныя і маральныя якасці. Пасля паўгадавой стажыроўкі пракурорскі работнік прыносіць Прысягу.

На жаль, у сувязі са знішчэннем падчас Вялікай Айчыннай вайны архіўных дакументаў, нам нічога не вядома пра пракурорскіх работнікаў, якія выконвалі гэтыя задачы на тэрыторыі Капыльшчыны амаль стагоддзе таму.

Разам з тым, у архіве пракуратуры Капыльскага раёна да гэтага часу захоўваецца папка загадаў пракурора па асабовым складзе за перыяд з 7 жніўня 1947 года па 3 чэрвеня 1949 года. Указаныя дакументы сведчаць аб тым, што пракурорам раёна ў цяжкія пасляваенныя гады быў юрыст 1 класа Рабы Міхаіл Міронавіч, памочнік пракурора - юрыст 3 класа Варвашэня Рыгор Дзянісовіч, следчы - Акулевіч Жыгімонт Іванавіч.

З лютага 1949 года пракурорам Капыльскага раёна становіцца Варвашэня Р.Д.

Звяртае на сябе ўвагу загад пракурора Бабруйскай вобласці Гурусава №78 ад 13 красавіка 1949 года аб вызваленні ад пасады в.а. памочніка пракурора Капыльскага раёна Старавойтава Рыгора Паўлавіча «як не вытрымаўшага выпрабаванні па выкананай пасадзе». Гэты загад з'яўляецца яскравым пацвярджэннем таго, што нават у тыя далёкія і нялёгкія часы, калі трэць насельніцтва Беларусі была знішчана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, патрабаванні да асабовага складу пракуратуры заставаліся высокімі.

У розныя гады пракурорамі раёна былі: Сяргееў М.П., Караткевіч П.Ф., Хазановіч А.М., Жыбуль І.І., Навуменка В.Г., Паляшчук В.У., Брэль С.В., Алісевіч А.А.

Разам з тым, ва ўсе часы ў пракуратуры Капыльскага раёна працавалі толькі адукаваныя, кампетэнтныя супрацоўнікі, верныя грамадзянскаму і службоваму абавязку, не па чутках дасведчаныя, што такое гонар і годнасць. Не стаў выключэннем і цяпер дзейнiчаючы склад пракуратуры раёна.

Дзень сённяшні

Кіруе калектывам пракурор Капыльскага раёна Арцём Мікалаевіч Ляўша. У 2010 годзе ён скончыў факультэт права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і паступіў на службу ў органы пракуратуры. Займаў пасады старэйшага памочніка і намесніка пракурора Капыльскага раёна. За дасягнутыя вынікі ў справе ўмацавання законнасці і правапарадку неаднаразова заахвочваўся пракурорам Мінскай вобласці, узнагароджаны ганаровымі граматамі Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Капыльскага райвыканкама.

Аляксей Паўлавіч Крот, намеснік пракурора Капыльскага раёна, у 2016 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканамічнае права». Пасля службы ў войску з 2018 года займаў пасады памочніка і старэйшага памочніка пракурора Слуцкага раёна. На займаемай пасадзе з 19 мая 2021 года.

Аляксей Рыгоравіч Загорцаў, старэйшы памочнік пракурора Капыльскага раёна, скончыў у 2011 годзе юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 6 студзеня 2015 года назначаны на займаемую пасаду. За прыкладныя адносіны да выканання службовых абавязкаў заахвочваўся пракурорамі вобласці і раёна.

Штогод супрацоўнікамі пракуратуры Капыльскага раёна праводзіцца каля 100 праверак у розных сферах, па выніках якіх выносіцца каля 200 актаў пракурорскага нагляду, па патрабаванні пракурора да розных відаў адказнасці прыцягваецца не менш як 150 чалавек.

Глыбокае ўсведамленне сацыяльнай значнасці пракурорскай дзейнасці, меры адказнасці перад грамадствам і дзяржавай за ахову правоў грамадзян, недапушчэнне дзеянняў, якія зневажаюць іх гонар і годнасць, добрасумленнае выкананне пракурорскімі работнікамі службовага абавязку спрыялі ўсталяванню ўстойлівай тэндэнцыі да зніжэння ўзроўню злачыннасці і ўмацаванню законнасці раёна.

Аляксей КРОТ,

намеснік пракурора Капыльскага раёна

крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы