Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім РЦК прайшоў конкурс «Міс малютка»

05.07.2023

«Міс малютка» — конкурс з такой незвычайнай назвай адбыўся днямі ў Капылі. Здавалася б, слова міс не дастасавальна да зусім маленькіх дзяўчынак, якія ўдзельнічалі ў гэтым незабыўным дзействе. Аднак шоу паказала, што ўсе без выключэння канкурсанткі — упэўненыя ў сабе маленькія лэдзі, будучыя «Міс дасканаласць».

Дзесяць юных і чароўных удзельніц дэманстравалі свае таленты, уборы і ўменне трымацца на сцэне, а ўладальніцай галоўнага тытула і запаветнай кароны стала пяцігадовая Надзея Кажура. Расказваем, як гэта было.

У фае раённага цэнтра культуры шматлюдна, хаця да пачатку конкурсных спаборніцтваў яшчэ нямала часу. Юныя прыгажуні, якім трэба будзе пазмагацца за званне міс, ужо пры поўным парадзе - іх упрыгожваюць модныя касцюмы, цікавыя сукенкі і хупавыя прычоскі. Сапраўдныя лэдзі, ні даць ні ўзяць!

Конкурс «Міс малютка» праходзіць другі год запар і становіцца самай запамінальнай падзеяй на Капыльшчыне. Што і нядзіўна, бо падчас шоу гледачы акунаюцца ў чароўны свет казкі, прыгажосці і вытанчанасці. Так-так, менавіта вытанчанасці, таму што пасля конкурсу можна з упэўненасцю сказаць: юныя дзяўчынкі тыя яшчэ какеткі і аматаркі дэфіліраваць у прыгожых уборах.

На пачатку мерапрыемства вядучая Людміла Давідоўская пазнаёміла гледачоў з канкурсанткамі. Гэта Ксенія Старавойтава, Ева Маліноўская, Аляксандра Случак, Аляксандра Коршук, Багдана Міклашэўская, Кіра Дзенісеня, Васіліса Брыль, Марыя Гаўрык, Эліна Сянюк і Надзея Кажура. Пад гучныя апладысменты і музычнае суправаджэнне ўдзельніцы выходзяць на сцэну, у святле сафітаў іх усмешкі здаюцца асабліва яркімі. Яны незвычайна прыбраныя і злёгку ўсхваляваныя, за кулісамі - не менш хвалюючыя мамы, а ў зале - таты, бабулі, дзядулі і, вядома ж, сябры юных прыгажунь, якія прыйшлі іх падтрымаць.

На гэты раз малышкам трэба прайсці некалькі выпрабаванняў, за якія члены журы выставяць балы. Першае - візітная картка. Юныя лэдзі расказвалі пра сябе, свае захапленні і любімыя заняткі. Нехта зрабіў невялікі відэаролік, а нехта прэзентацыю з фатаграфій.

Самы творчы конкурс - «Я - зорка!». Тут ужо сапраўды не было мяжы фантазіі. Удзельніцы бліснулі сваім талентам: спявалі песні, ігралі на музычных інструментах, танцавалі і нават разыгрывалі сцэнкі. З якой стараннасцю і адначасова лёгкасцю яны выконвалі заданне, і пры гэтым былі вельмі артыстычныя і пераканаўчыя.

Яшчэ адно выпрабаванне, за якое былі выстаўлены адзнакі, гэта свайго роду хатняе заданне. Да мерапрыемства юныя лэдзі разам з маці павінны былі падрыхтаваць капялюш і падабраць да яго адпаведны ўбор, гэты вобраз і ацэньвала журы. Кожны капялюшык быў індывідуальны і арыгінальны!

Паміж гэтымі выпрабаваннямі адбыліся некалькі дэфіле і бліц-апытанне: канкурсанткі прадэманстравалі вобраз у дарослых уборах і адказалі на пытанні. А яшчэ выйшлі на сцэну разам з мамамі, гэта, напэўна, быў самы кранальны момант конкурсу, які гледачоў расчуліў да слёз. Дарэчы, яшчэ адной умовай удзелу ў конкурсе было прадастаўленне партфоліё з фатаграфіямі, дзе абавязковай з'яўлялася партрэтнае фота і фота ў поўны рост. Таксама падчас конкурсу было адкрыта анлайн-галасаванне ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», дзе кожны мог аддаць свой голас за ўпадабаную канкурсантку.

Усе ўдзельніцы цудоўна справіліся з заданнямі, парадавалі сваімі выступленнямі ўсіх у зале. А далей перад журы стаяў нялёгкі выбар самой, самой…

І пакуль яны раіліся, гледачоў вакальнымі нумарамі цешылі выхаванцы ўзорнай студыі эстраднага вакалу «Кліо» і Арыяна Клюйко. Нікога не пакінуў абыякавым танец юнай магіляўчанкі Маргарыты Васільковай, якая ў Капыль прыязджае ў госці да бабулі.

І вось надышоў самы хвалюючы момант — абвяшчэнне вынікаў. Пад бурныя авацыі Людміла Давідоўская называе імёны дзяўчынак і прысуджаны ім тытул. Так, «Міні-міс грацыя» стала Ксенія Старавойтава, «Міні-міс юная мадэль» - Ева Маліноўская, «Міні-міс арыгінальнасць» - Аляксандра Случак, «Міні-міс усмешка» - Аляксандра Коршук, «Міні-міс та яшчэ штучка» - Багдана Міклашэўская, «Міні-міс талент» - Васіліса Брыль, «Міні-міс чароўны голас» - Марыя Гаўрык. Па выніках анлайн галасавання «Міні-міс сімпатый гледачоў» стала Эліна Сянюк, а партфоліё Кіры Дзенісені было прызнана лепшым, таму менавіта ёй прысуджана перамога ў намінацыі «Міні-міс фота». Кожная з дзяўчынак атрымала стужку, кветкі з паветраных шароў і прыз. Свой падарунак для адной з удзельніц падрыхтавала і рэдакцыя газеты «Слава працы». Дарэчы, для нас удзел у такіх конкурсах стаў ужо традыцыйным, прычым не толькі ў ролі інфармацыйнай падтрымкі, але і ў якасці члена журы.

А зараз давайце пазнаёмімся бліжэй з уладальніцай галоўнага тытула «Міс малютка-2023» Надзеяй Кажура. Менавіта ёй пад гукі фанфар надзелі бліскучую карону. Надзюшы ўсяго пяць гадоў, але ўжо ў гэтым узросце яна спрытна здолела пакарыць сэрцы не толькі гледачоў, але і журы. Яе візітоўка была вельмі змястоўнай, а выкананая песня «Маленькая краіна» прымусіла думкамі акунуцца ў шчаслівае дзяцінства. Надзя з'яўляецца выхаванкай дзіцячага сада №2 г. Капыля і толькі-толькі пачынае спазнаваць азы вакальнага мастацтва. А вось ці была складанай падрыхтоўка да конкурсу, спытаем у мамы пераможцы Вікторыі Кажура:

— Канешне, якасна падрыхтавацца да падобнага мерапрыемства за адзін дзень немагчыма. Гэта ж і візітоўку трэба прыдумаць і зрабіць, зняць відэаролік, скласці і аформіць партфоліё, адрэпеціраваць творчы конкурс. Займае час і стварэнне капялюшыка. Але, ведаеце, гэта прыемныя клопаты, бо ўсё робіш разам са сваёй дачкой. Няўжо можа нешта параўнацца з тымі каштоўнымі хвілінамі, праведзенымі побач? Вядома, не.

Крысціна ЖОГАЛЬ

Фота аўтара

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы