Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне ўшаноўвалі лепшых работнікаў спажывецкай кааперацыі

05.07.2023

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў спажывецкай кааперацыі, сабрала ў раённым цэнтры культуры прадстаўнікоў галіны.

У ліку запрошаных ветэранаў Кацярына Пратасевіч, якая доўгі час узначальвала Мінаблспажыўсаюз і Мікалай Стаднік – адзін з кіраўнікоў Капыльскага райспажыўтаварыства.

Віншаванні з прафесійным святам гучалі ад намесніка старшыні райвыканкама Святланы Маліноўскай, старшыні праўлення Капыльскага райспажыўтаварыства Віктара Смусенкi.

Варта адзначыць, што напярэдадні прафесійнага свята ў адпаведнасці з Указам № 128 ад 2 мая 2023 года Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзяржаўнай узнагародай медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны старшыня праўлення Віктар Смусёнак. Ганаровага звання «Чалавек года» па выніках работы 2022 года ў намінацыі «Лепшы вытворца» ўдастоена дырэктар Капыльскага кааппрама Тамара Абрамовіч, а ў намінацыі «Лепшы нарыхтоўшчык» - нарыхтоўшчык аддзела нарыхтовак Капыльскага райспажыўтаварыства Анатоль Ткачук.

- Сістэма раённай спажывецкай кааперацыі ў эканоміцы Капыльшчыны займае важнае месца, - кажа Святлана Іванаўна. - Вы ўключаеце ў сябе і арганізацыю гандлю, і вытворчасць тавараў, і аказанне паслуг, а таксама сетку як стацыянарных, так і перасоўных крам. Безумоўна, час не стаіць на месцы, уносяцца новыя тэндэнцыі. Але нягледзячы ні на што вы ідзяце ў нагу з часам і імкліва развіваецеся.

У гэты дзень многія работнікі сістэмы райспажыўкааперацыі былі ўдастоены высокіх узнагарод. Так, за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме спажывецкай кааперацыі, вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна Ганаровай граматай Капыльскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны прадавец аўтамагазіна Вольга Карпеленя, апаратчык экструзійных прадуктаў кааппрама Таццяна Брадко. Падзяка старшыні райвыканкама аб'яўлена прадаўцу Алене Феткевіч і буфетчыку рэстарана «Колас» Таццяне Захаравай.

- Спажывецкая кааперацыя была і застаецца адной з найстарэйшых і шматлікіх сацыяльна-эканамічных арганізацый, - кажа Віктар Смусёнак. - Менавіта дзякуючы ёй ёсць упэўненасць, што ні адзін чалавек, нават у самай глухой вёсачцы не застанецца без увагі. Нягледзячы на высокую канкурэнцыю, нам удалося захаваць тую цэласнасць структуры, якая была і 10, і 20 гадоў таму. А доказ зладжанасці і эфектыўнасці працы - высокія паказчыкі. Капыльскае райспажыўтаварыства на працягу 3 гадоў запар па выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці сярод раённых спажывецкіх таварыстваў Мінскай вобласці займае I месца.

Варта адзначыць, што зусім нядаўна шэрагі аўтапарка Капыльскага райспажыўтаварыства папоўніліся новай аўтакрамай ГАЗ - Next. Ва ўрачыстай абстаноўцы Віктар Смусёнак уручыў ключы начальніку транспартнага аддзела Ігару Платко.

За плённую добрасумленную працу ў сістэме спажывецкай кааперацыі і высокіх узнагарод удастоены многія работнікі райспажыўтаварыства. Так, Граматай праўлення Белкаапсаюза ўзнагароджана кандытар Валянціна Шашкіна. Падзяка праўлення Белкаапсаюза аб'яўлена вадзіцелю Дзмітрыю Карпелене. Ганаровая граматай праўлення Мінскага аблспажыўсаюза і прэзідыума абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў гандлю спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва ўзнагароджаны намеснік старшыні праўлення па кадрах і ідэалагічнай рабоце Святлана Душэўская, прадавец Ларыса Бацян, апрацоўшчык рыбы і морапрадуктаў Таццяна Буцько. Граматай праўлення Мінскага аблспажыўсаюза і прэзідыума абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў гандлю спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва ўзнагароджаны бухгалтар Таццяна Рымашэўская, начальнік участка Салігорскага рознічна-гандлёвага ўчастка Антаніна Тычына, прадавец , намеснік галоўнага бухгалтара Галіна Конанчык. Падзяка Мінскага аблспажыўсаюза і прэзідыума абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў гандлю спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва аб'яўлена начальніку планава-эканамічнага аддзела Ксеніі Францкевіч, кладаўшчыку гандлёва-размеркавальных складоў Таццяне Макаўчык, кладаўшчыку склада сховішча для агародніны Наталлі Адзінец, вадзіцелю Івану Сянькевічу, кухару кафэ «Беларусачка» Таццяне Кудзелька і фармавальніку каўбасных вырабаў Наталлі Каско. Падзякі праўлення Белкаапсаюза ўдастоена кандытар Жанна Юхо.

Ганаровай граматай і Падзякай праўлення і прафсаюзнай арганізацыі Капыльскага райспажыўтаварыства ўзнагароджаны многія іншыя работнікі сістэмы спажывецкай кааперацыі.

У гэты дзень таксама выказалі прызнанне і павагу тым людзям, хто стаяў ля вытокаў узнікнення спажывецкай кааперацыі, хто актыўна выконваў яе прызначэнне - служыць людзям - ветэранам гандлю. У падарунак кожнаму ўручылі кнігу «Капыльскае райспажыўтаварыства. Жыць клопатамі вяскоўцаў».

Самадзейныя артысты Капыльшчыны падарылі віноўнікам урачыстасці яркія творчыя нумары. Акрамя таго, на сцэне выступілі таленавітыя баяністы з горада Мінска Андрэй Даўжэнка і Дзмітрый Пісанік і артыстка маладзёжнага тэатра эстрады Беларусі Зінаіда Фурор.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Фота аўтара

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы