Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Старт уборачнай кампаніі ў гаспадарках Капыльшчыны дае традыцыйнае абрадавае свята «Зажынкі-2023»

12.07.2023

Аднымі з першых яго правялі ў КСУП «Дактаровічы». Следам - і ва УП «ПIК-Лясное», куды мы і адправіліся, каб паглядзець, як гэта было.

На полi недалёка ад вёскі Рымашы роўнымі радамі выстраена сельскагаспадарчая тэхніка, якая ўдзельнічае ва ўборачнай кампаніі. Асаблівую ўвагу прыцягваюць велічныя камбайны — у большасці сваёй беларускія «Палессе», але ёсць таксама імпартныя «Нью Холанд». На сталах каля імправізаванай сцэны - духмяныя караваі і снапы, звязаныя з каласоў. Над саспелай нівай разносіцца музыка, а кветкі ў руках дзяцей здаюцца ярчэй чым звычайна.

Павіншаваць лясноўскіх аграрыяў з пачаткам самай важнай сельскагаспадарчай кампаніі прыехалі старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык і генеральны дырэктар ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» Генадзь Салавей. Яны звярнуліся да сельгасвытворцаў са шчырымі, цёплымі пажаданнямі плённай працы, добрага ўраджаю, спрыяльнага надвор'я і дастойнага хлебнага каравая.

— Гэты год для нас — дастаткова складаны, нядаўняя засуха вельмі моцна паўплывала на збожжавыя культуры, — зазначыў дырэктар УП «ПIК-Лясное» Леанід Буцевіч. - Але, нягледзячы на ўсе цяжкасці, упэўнены, што гэта выпрабаванне на трываласць, як і ўсе папярэднія, мы пройдзем годна. Памятайце, што адзін работнік на вёсцы дае некалькі працоўных месцаў у горадзе. Менавіта вы сваёй штодзённай працай забяспечваеце харчовую бяспеку краіны. Як прыступаць да добрай справы без божага блаславення? Таму настаяцель Свята-Троіцкай царквы ў в. Цялядавічы Генадзь Корнеў па традыцыі прачытаў малітву і акрапіў святой вадой сельскагаспадарчую тэхніку.

Вядома, выканалі і іншыя традыцыі: падарылі ганаровым гасцям свята і камбайнерам духмяныя караваі са збожжа леташняга ўраджаю, затым жанчыны з сярпамі сжалі першы сноп, які ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі гаспадару свята Леаніду Буцевічу.

Было месца і звонкім песням, і запальным танцам. Але толькі ў гэты дзень. Бо наперадзе ўсіх удзельнікаў сёлетняга жніва чакаюць цяжкія будні. Ім трэба будзе прыбраць усё да апошняга зярнятка, імкнучыся зрабіць гэта якасна і без страт. І, вядома, хочацца пажадаць удалай гарачай пары і спрыяльнага надвор'я. - Экіпажы, па машынах! — вось нарэшце дырэктар гаспадаркі Леанід Буцевіч дае старт жніву.

Заракаталі магутныя маторы, адзін за адным камбайны крануліся ў поле. Зусім хутка іх жаткі апусцяцца ў шумлівыя каласы, а зерне залатым дажджом пасыплецца ў бункеры.

Крысціна ЖАГОЛЬ. Фота аўтара

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы