Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

«Актыўнае даўгалецце» прапануе пажылым грамадзянам Капыльшчыны знайсці занятак па душы

13.07.2023

Нацыянальная стратэгія Рэспублікі Беларусь «Актыўнае даўгалецце» прапануе пажылым грамадзянам Капыльшчыны знайсці занятак па душы. Паколькі ў нашым рэгіёне ёсць такія пенсіянеры, чыё жыццё багата на цікавыя падзеі, то многія з іх выбралі для сябе экскурсіі па родным краі.

Як адзначыла загадчык аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Ірына Рай, з бягучага года Капыльскі ТЦСАН сумесна з храмам Ушэсця Гасподняга г. Капыля, а таксама з валанцёрамі «Шчырасць» рэалізуюць праект «Крок насустрач», накіраваны на аказанне добраахвотніцкай бязвыплатнай дабрачыннай дапамогі і духоўнай падтрымкі адзінокім пажылым грамадзянам, людзям з інваліднасцю, а таксама сем'ям, дзе растуць дзеці з асаблівасцямі здароўя.

— Сумесна з настаяцелем храма валанцёры сярэбранага ўзросту з велікоднымі кулічамі ўжо пабывалі ў пастаяльцаў Бабаўнянскай бальніцы сястрынскага догляду, наведалі на даму людзей з цяжкімі і шматлікімі парушэннямі здароўя, якія не могуць самі наведаць царкву, а дзякуючы праекту атрымалі прычасце і асвяцілі свой дом, — удакладніла Ірына Віктараўна. - Яшчэ адным з напрамкаў праекта з'яўляецца паломніцтва з мэтай вывучэння праваслаўнай гісторыі. Таму на бягучым тыдні пажылыя грамадзяне аддзялення дзённага знаходжання Капыльскага ТЦСАН здзейснілі паломніцкую экскурсію ў храм Святой Жываначальнай Тройцы аграгарадка Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна.

Настаяцель прыходу протаіерэй Алег Абрамовіч правёў экскурсію па храме, расказаў пра гісторыю і яго ўладкаваннi, набываемых у ім іконы. Прысутныя змаглі паставіць свечку і памаліцца за сваіх родных і блізкіх. Завяршылася сустрэча агульным чаяваннем, дзе вялі гутарку аб праваслаўным свеце, аб веры і аб значэнні царквы ў жыцці людзей. Усе ўдзельнікі экскурсіі выказалі словы сардэчнай падзякі за цёплы прыём і выказалі жаданне вярнуцца ў храм зноў.

Трэба адзначыць, што такія паездкі дазваляюць пажылым людзям адчуць прыгажосць жыцця, настройваюць на пазітыўны лад і надаюць ім дадатковыя сілы для ўмацавання здароўя і падаўжэння жыцця. Кожны, хто пабываў тут, едзе з пачуццём глыбокай душэўнай прыміранасці, спакою і надзеі.

— Жыццё паказвае, што валанцёрская дзейнасць і праваслаўная царква цесна звязаны паміж сабой у маім жыцці, — дзеліцца ўражаннямі Ганна Паўлаўна Хацько. — Бо заўсёды ёсць людзі, якія маюць патрэбу ў дапамозе, і галоўнае знаходзяцца і такія, якія гатовы прыйсці на дапамогу, падставіць плячо, падтрымаць ціхай малітвай. Я ў гэтым знаходжу і для сябе вылячэнне. Бо нездарма ж гавораць, што дапамагаючы іншым, мы дапамагаем сабе. Асабліва люблю паломніцкія экскурсіі. Заходзіш у храм і перад табой адкрываецца цэлы свет, са сваёй гісторыяй, іконамі. Адчуваеш спакой і супакаенне і гэта дарагога каштуе.

Таццяна Бохан

крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы