Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дэлегацыя Капыльшчыны прыняла ўдзел у стварэнні аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь»

20.07.2023

Дэлегацыя Капыльшчыны прыняла ўдзел у стварэнні Мінскага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь».

У працы Мінскай абласной канферэнцыі, на якой было прынята рашэнне аб стварэнні Мінскага абласнога аддзялення партыі, абранні яго старшыні і выбарах калегіяльнага органа, брала ўдзел і дэлегацыя Капыльскага раёна. У яе склад увайшлі дырэктар Капыльскага дзяржаўнага каледжа, старшыня раённага аддзялення партыі Анатоль Пяткевіч, намеснік дырэктара каледжа Наталля Кудзелка, дырэктар Ванялевіцкай СШ Сяргей Мялешка, намеснік дырэктара Капыльскага ТЦСАН Таццяна Рымашэўская і намеснік дырэктар гімназіі № 1 г. Капыля Ірына Грыцэвіч. У працы канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня партыі, старшыня РГА «Белая Русь», член Савета Рэспублікі Алег Раманаў, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі мінскага аблвыканкама Аляксандр Ільясевіч і іншыя.

- Мы пачалі цыкл канферэнцый, на якіх будуць стварацца абласныя аддзяленні Беларускай партыі «Белая Русь», - падкрэсліў старшыня партыі, старшыня РГА «Белая Русь», член Савета Рэспублікі Алег Раманаў.

Старшынёй Мінскага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» абрана Таццяна Гур'ева, якая ўзначальвае Мінскую абласную арганізацыю РГА «Белая Русь».

На мерапрыемстве ва ўрачыстай абстаноўцы Анатоль Пяткевіч уручылі пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі Капыльскага раённага аддзялення Мінскай вобласці беларускай партыі «Белая Русь», а старшыням раённых аддзяленняў - членскія білеты.

– Для мяне, як патрыёта нашай краіны, стварэнне партыі з'яўляецца яскравым прыкладам развіцця сучаснай дзяржавы. Лічу, што беларускае грамадства саспела для гэтага, - упэўнена Наталля Кудзелка.

Дыяна ТКАЧЭНКА

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы