Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Жніво на Капыльшчыне ў самым разгары

31.07.2023

Экран уборачнай: хто ў лідарах?

Усё больш і больш становіцца камбайнавых экіпажаў і вадзіцеляў, якія перасягнулі тысячны рубеж па намалотах. Хто яны і колькі тон намалацілі?

Інфармацыя прадастаўлена Капыльскім РК прафсаюза работнікаў АПК па стане на 31 ліпеня 2023 года.

Першым у раёне тысячны рубеж пераадолеў камбайнавы экіпаж Віталія Лобана і Дзмітрыя Бабені з ААТ «Капыльскае». У абсалютных лідэрах яны застаюцца і сёння, на іх рахунку - 1202 тоны збожжа. Працуюць аграрыі на збожжаўборачнай машыне «Лексіён».

Трымаюць марку і камбайнеры-тысячнікі з ААТ «Семежава». На камбайне КЗС-1218 1040 тон намалаціў экіпаж у складзе Аляксандра і Таццяны Додзь, 1018 тон — на рахунку Васілія Пілата і Валерыя Русака.

Два экіпажы-тысячнікі з'явіліся і ў філіяле «Лакнея». Адзін з іх - Алег і Дзмітрый Майсюк, якія намалацілі 1023 тоны. На перадавых радках раённага спаборніцтва таксама экіпаж у складзе Генадзя Кавалені і Валерыя Кавалені (1009 т). Лакнееўскія аграрыі працуюць на імпартных «New Holland». Літаральна два дзясяткі тон да тысячнай мяжы засталося экіпажу ў складзе Аляксандра і Таццяны Нераненя, якія працуюць у гэтай жа гаспадарцы.

Сярод кіроўцаў-тысячнікаў лідэрства ўтрымлівае Іван Галубовіч з ААТ «Капыльскае». На аўтамабілі МАЗ ён перавёз 1584 т. Вадзіцель з філіяла «Лакнея» Валерый Дзямідчык на збожжаток даставіў 1255 т збожжа. Замыкае тройку лідэраў Мікалай Маркоўскі з ААТ «Ціміразеўскі», на яго рахунку - 1100 т.

Аляксандр Кароль з ААТ «Капыльскае» перавёз 1068 т, а Павел Рудзеня з ААТ «Прэснакі» — 1020 т. Яшчэ адзін вадзіцель, які пераадолеў тысячны рубеж — Дзмітрый Каваленка з ААТ «Піянер-Агра». Крыху больш за 935 тон даставіў на збожжаток Фёдар Шкуцько з ААТ «Семежава». Паказчыкі Віктара Дзямідчыка з філіяла «Лакнея» таксама высокія, на яго рахунку 867 тон перавезенага збожжа.

Крысціна ЖОГАЛЬ

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы