Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне прадстаўнікі БРСМ павіншавалі першых тысячнікаў сярод маладых вадзіцеляў і камбайнавых экіпажаў

01.08.2023

Прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі павіншавалі першых тысячнікаў сярод маладых вадзіцеляў і камбайнавых экіпажаў, занятых на ўборачнай кампаніі.

Першым тысячны рубеж на Капыльшчыне пераадолеў вадзіцель з ААТ «Прэснакі» Павел Рудзеня. Заслужаныя віншаванні і падарункі ён прымаў проста на працоўным месцы — у полі.

01 08 23 19

Анастасія Давыдзенка віншуе Паўла Рудзеню

Таццяна Додзь з ААТ «Семежава» працуе на ўборачнай разам са сваім бацькам Аляксандрам. Дзяўчына - першы малады камбайнер, на рахунку якой больш за 1000 тон свежага ўраджаю. Вядома, не без дапамогі таты. Аднак у першай запаветнай тысячы ёсць ільвіная доля і Таццянінай заслугі. Словы падзякі і ўзнагароды сямейны экіпаж прымаў на хлебнай ніве, толькі на некалькі хвілін адарваўшыся ад працы.

Праект «Моладзь за ўраджай» праходзіць у Капыльскім раёне ў перыяд уборачнай кампаніі не першы год. Традыцыйна раённы камітэт «БРСМ» заахвочвае маладых людзей, занятых на ўборцы ўраджаю. Удзельнікамі праекта з'яўляюцца экіпажы, камбайнеры і вадзіцелі.

Крысціна ЖОГАЛЬ

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы