- Перш за ўсё хацелася б патлумачыць значэнне фармулёўкі «знешняя працоўная міграцыя». Гэта выезд з Рэспублікі Беларусь для працаўладкавання і ажыццяўлення працоўнай дзейнасці па працоўных або грамадзянска-прававых дагаворах у дзяржаве працаўладкавання грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь. Таксама гэта паняцце ўключае ў сябе і ўезд у Рэспубліку Беларусь для працаўладкавання і ажыццяўлення працоўнай дзейнасці па працоўных дагаворах у Рэспубліцы Беларусь замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія не маюць дазволу на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь.
Удакладнены некаторыя тэрміны, якія прымяняюцца для мэт Закона. Уведзены новыя тэрміны і іх азначэнні («трэці бок», «працоўная дзейнасць», «члены сям'і»).
Дапоўнены пералік працоўных-імігрантаў у Рэспубліцы Беларусь, на якіх не распаўсюджваецца дзеянне главы 4 Закона. Атрыманне спецыяльнага дазволу на права занятку працоўнай дзейнасцю ў дачыненні да такіх асоб не патрабуецца. З працоўным-імігрантам заключаецца тэрміновы працоўны дагавор, за выключэннем кантракту. Тэрмін працоўнага дагавора не павінен перавышаць тэрміну дзеяння спецыяльнага дазволу, за выключэннем выпадкаў, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі атрыманне спецыяльнага дазволу не патрабуецца. Наймальнік Рэспублікі Беларусь абавязаны апавяшчаць падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі (Упраўленне па грамадзянстве і міграцыі) аб заключэнні і спыненні працоўнага дагавора з працоўным-імігрантам у тэрмін, які не перавышае трох рабочых дзён з даты заключэння або спынення працоўнага дагавора.
Закон дапоўнены паўнамоцтвамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Працаўладкаванне замежнікаў у якасці сезонных работнікаў (сезоннымі прызнаюцца работнікі, занятыя на работах, якія ў сілу прыродных і кліматычных умоў выконваюцца не круглы год, а на працягу пэўнага перыяду, які не перавышае шасці месяцаў) магчыма па любой прафесіі рабочага (пасады служачага) пры ўмове, што выконваемыя такімі работнікамі работы ўключаны ў пералік сезонных работ зацверджаны пастановай Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2000 г. № 56 «Аб зацвярджэнні пераліку сезонных работ». Наймальнік абавязаны заключыць з іншаземцам працоўны дагавор тэрмінам не больш за шэсць месяцаў у каляндарным годзе па прафесіі рабочага, якая адпавядае рабоце, якая выконваецца ў сельскай гаспадарцы і ўключанай у пералік.
Пашырана кола абавязкаў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з працаўладкаваннем за межамі Рэспублікі Беларусь.
Удакладнены патрабаванні да заключаемых працоўных дагавораў.
Закон дапоўнены патрабаваннямі да грамадзянска-прававога дагавора, які заключаецца паміж працоўным-эмігрантам і замежным наймальнікам.
Урэгуляваны пытанні працаўладкавання за межамі Рэспублікі Беларусь непаўналетніх працоўных-эмігрантаў юрыдычнымі асобамі або індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія маюць ліцэнзію. Працоўны-імігрант можа ажыццяўляць працоўную дзейнасць у некалькіх наймальнікаў Рэспублікі Беларусь пры наяўнасці ў кожнага з іх адпаведнага спецыяльнага дазволу. Выкананне працоўным-імігрантам у вольны ад асноўнай працы час іншай аплачваемай працы ў таго ж або іншага наймальніка Рэспублікi Беларусь альбо па прафесіі рабочага (пасады служачага), якая адрозневаецца ад названай у працоўным дагаворы і спецыяльным дазволе, патрабуе атрымання асобнага спецыяльнага дазволу.
Тэрмін дзеяння спецыяльнага дазволу можа быць прадоўжаны аднаразова па заяве наймальніка Рэспублікі Беларусь. Пасля заканчэння тэрміну дзеяння спецыяльнага дазволу наймальнік Рэспублікі Беларусь мае права звярнуцца па атрыманне новага спецыяльнага дазволу. Пашыраны пералік выпадкаў, калі спецыяльны дазвол можа быць ануляваны.
Дзіяна Ткачэнка
Крыніца «СП»