Зусім нядаўна яго віншавалі з пераадоленнем мяжы ў тысячу тон перавезенага збожжа. Пра героя дня пісалі ў рэпартажы з гэтай гаспадаркі. І вось новая перамога, новыя віншаванні. Звяртаючыся да лідара жніва, казалі, што такім высокім вынікам, добрасумленнай і адказнай працай Іван Іванавіч уносіць важкі ўклад не толькі ў развіццё гаспадаркі, але і ў агульны дабрабыт раёна, забеспячэнне харчовай бяспекі вобласці і краіны ў цэлым. Лідару дзякавалі за стараннасць і дысцыплінаванасць і пажадалі новых працоўных перамог.
Крыніца «СП»