Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне падвялі вынікі агляду-конкурсу «Ветэранскі падворак-2023»

15.08.2023

На свяце прысутнічалі ганаровыя госці: старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, старшыня раённага Савета ветэранаў Людміла Камянко, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Іван Бабко, галоўны рэдактар газеты «Слава працы» Дзіяна Ткачэнка, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Валянціна Козіч.

Па фае РЦК расплываўся вабны водар кулінарных вынаходстваў майстрых-умеліц, якія падрыхтавалі вялікую выставу розных страў. Тут мясныя дэлікатэсы і выпечка, грыбы і саленні, гародніна, вырашчаная на сваіх прысядзібных участках, кветкі і экспазіцыі з садавінагародніных культур. Як вядома, ветэраны - людзі актыўныя, энергічныя, жыццярадасныя, а самае галоўнае - мэтанакіраваныя. Большасць па сваёй натуры і складзе характару без працы сядзець не могуць. Працуючы на прысядзібным участку, яны атрымліваюць жыватворную сілу і бадзёрасць духу, а таксама стымул да актыўнага ладу жыцця.

Варта адзначыць, што для ўдзелу ў конкурсе пададзена 56 заявак, 16 з іх - ад тых, хто ўдзельнічае ўпершыню. Было выдзелена шэсць намінацый. Камісія ў лік лепшых уключыла 40 ветэранскіх падворкаў, гаспадары якіх — сапраўдныя творцы і працаўнікі.

Сёлета лепшымі з лепшых у аглядзе-конкурсе «Ветэранскі падворак-2023» прызнаны: Святлана Мікалаеўна Байраш з в. Душава, Віктар Канстанцінавіч Давідоўскі з в. Кацельнікі , Аляксандра Анатольеўна Квач з г. Капыля, Станіслаў Іванавіч Лукша з в. Бабоўня, Алена Міхайлаўна Насевіч з аг. Цімкавічы, Іван Максімавіч Пішчэўскі з в. Лешня, Марыя Леанідаўна Сандрозд з в. Сцяпуры, Святлана Станіславаўна Сапешка з аг. Мажа, Наталля Яўгенаўна Скуратовіч з г. Капыля, Ганна Аляксееўна Торык з аг. Ванялевічы.

У намінацыі «Ад прыроды матэрыял – ад майстроў талент» узнагароджаны Аляксандр Паўлавіч Дзямчук з аг. Скабін, Ніна Яраславаўна Калевіч з аг. Лясное, Пётр Аляксандравіч Скораў з аг. Старыца, Ірына Уладзіміраўна Шумская з в. Душава, Ала Марксаўна Раеўская з г. Капыля.

У намінацыі «Сабе на карысць» адзначаны Святлана Сяргееўна Бохан з аг. Скабін, Аляксандр Паўлавіч Буглак з аг. Ванялевічы, Пётр Іванавіч Кашуба з в. Астрэйкі,Тамара Аляксандраўна Крэпская з в. Выгода, Святлана Аляксандраўна Малюковіч з г. Капыля, Ганна Герасімаўна Хмелева з в. Прэснакі і Таццяна Паўлаўна Хмель з аг. Новыя Дактаровічы.

У намінацыі «Кветкавая фантазія» лепшымі прызнаны Любоў Васільеўна Войцік з аг. Лясное, Ганна Станіславаўна Кандыбовіч з п. Забалацце, Таісія Іосіфаўна Кіслова з в. Чырвоны Партызан, Святлана Васільеўна Логавая з аг. Скабін, Ніна Міхайлаўна Макаўчык з в. Душава.

Варта адзначыць, што ў дадзенай намінацыі раённая газета «Слава працы» таксама заахвоціла ўдзельніцу - Таісію Іосіфаўна Кіслову за мэтанакіраванасць і волю да перамогі.

У намінацыі «Я на падвор'і не адзін» узнагароджаны Тамара Іванаўна Байкаш з в. Вялікая Раеўка, Аляксандр Мікалаевіч Васілевіч з аг. Скабін, Таццяна Анатольеўна Віннік з г. Капыля, Таісія Міхайлаўна Давыдзенка з аг. Пацейкі, Ніна Іванаўна Іванова з в. Прэснакі, Васіль Васільевіч Карпеленя з аг. Скабін, Ніна Уладзіміраўна Мінец з аг. Семежава, Алена Яўгенаўна Мышэлава з в. Рымашы, Вера Андрэеўна Чаркас з аг. Мажа, Ніна Іосіфаўна Шахоўская з в. Бабоўня.

У намінацыі «Кветнік каля пад'езда» адзначаны Валянціна Міхайлаўна Базаркіна з г. Капыля, Ларыса Паўлаўна Бялкоўская з аг. Семежава і Марыя Іванаўна Есмантовіч з аг. Семежава.

Словы падзякі і ўдзячнасці за працу на роднай зямлі ветэраны атрымалі ад усіх ганаровых гасцей свята.

У гэты дзень лепшыя ўдзельнікі ўзнагароджаны Падзякай старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта, падарункавымі сертыфікатамі ад Капыльскага райвыканкама, раённага Савета ветэранаў, РА «Белая Русь», раённага аб'яднання прафсаюзаў і рэдакцыі газеты «Слава працы».

Разбавіць прыемныя моманты ўрачыстасці дапамаглі самадзейныя артысты раённага цэнтра культуры і дзіцячай школы мастацтваў.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА
Фота аўтара

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы