Накіравана яно на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем гвалту ў дачыненні да пажылых грамадзян, якія сумесна пражываюць з асобамі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, здзяйснення ашуканскіх дзеянняў, іншых цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у дачыненні да пажылой катэгорыі грамадзян, тлумачэнні грамадзянам неабходнасці садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні задач па мінімізацыі наступстваў правапарушэнняў у дачыненні да пажылых грамадзян.
Капыльскі РАУС па выніках рэалізацыі мерапрыемстваў разлічвае дамагчыся паляпшэння інфармаванасці насельніцтва аб спосабах асабістай і маёмаснай бяспекі, актывізацыі ўзаемадзеяння паміж зацікаўленымі ведамствамі па пытаннях абароненасці пажылых грамадзян.
Хацелася б звярнуцца да жыхароў раёна: аб усіх вядомых выпадках здзяйснення правапарушэнняў у дачыненні да пажылых грамадзян Вы можаце звяртацца ў органы ўнутраных спраў Капыльскага райвыканкама па тэлефоне 102.
Андрэй ТРУБЛОЎСКІ, намеснік начальніка Капыльскага РАУС - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі
«СП»