Благачынны Капыльскай царкоўнай акругі іерэй Андрэй Еўшэль адзначыў, што пра гэту падзею апавядаецца ў трох сінаптычных Евангеллях: ад Матфея (17:1-6), Марка (9:1-8), Лукі ( 9:28-36). Незадоўга да сваёй пакуты (Паданне абвяшчае, што Праабражэнне адбылося за сорак дзён да Галгофы, таму прамежак паміж Праабражэннем і Крыжаўзвіжаннем складае сорак дзён) Хрыстос узяў траіх апосталаў - Пятра, Якава і Іаана - на гару ў Галілеі (па Паданні - гара Фавор), дзе, молячыся, змяніўся: вопратка і твар Яго заззялі белым святлом. Каля Хрыста стаялі прарокі Майсей і Ілля і гутарылі з ім.
Апостал Пётр проста сардэчна звярнуўся да Госпада: «Настаўнік! добра нам тут быць; зробім тры шаты, адну табе, адну Майсею і адну Іллі». У гэты момант апосталаў ахінае светлае воблака, з якога раздаецца голас Божы: «Гэты Сын Мой Умілаваны, у Якім Маё ўпадабаньне; Яго слухайце». Сыходзячы з гары, Хрыстос наказваў вучням не расказваць пра дзівосную з'яву да Яго Уваскрэсення.
Само ж свята Праабражэння Гасподняга адзначаецца з IV стагоддзя – часу, калі святая царыца Алена пабудавала храм Праабражэння Гасподняга на месцы падзеі. Гэты дзень па традыцыі асвячаюцца плады новага ўраджаю, - кажа айцец Андрэй. - На аснове статутных патрабаванняў склаўся набожны народны звычай не есцi яблыкаў новага ўраджаю да Праабражэння, так званы «яблычны пост». Па статуце Успенскага паста, на шосты дзень якога прыходзіцца свята, у гэты дзень дазваляецца есці рыбу. Праваслаўныя святы - «мядовы», «яблычны», «арэхавы», «хлебны» Спас вельмі дужа злучаны. Зменяючыся, Гасподзь загадзя ўмацоўвае апосталаў, як сказана ў святочным кандаку: «На горе преобразился еси, и якоже вмещаху ученицы Твои, славу Твою, Христе Боже, видеша; да егда Тя узрят распинаема, страдание убо уразумеют вольное, мирови же проповедят, яко Ты еси воистину Отчее сияние».
Расклад Набажэнстваў
19 жніўня – Праабражэнне Госпада Бога і Спаса нашага Ісуса Хрыста
8:00 - Споведзь
9:00 - Гадзіны. Боская літургія
11:30 - Асвячэнне яблыкаў і вінаграду
12:00 - Паніхіды
17:00 - Усяночнае трыванне
20 жніўня - Тыдзень 11 па Пяцідзесятніцы. Здабыццё мошчаў свц. Мітрафана, епіскап. Варонежскага Прп. Антонія Опцінскага
8:00 - Споведзь
9:00 - Гадзіны. Боская літургія
Крыніца «СП»



