Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

21 верасня ў Капылі пройдзе Адзіны дзень бяспекі

31.08.2023

Асноўнымі арганізатарамі акцыі з'яўляюцца МНС, МУС, Міністэрства аховы здароўя, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, таксама да іх далучацца грамадскія аб'яднанні, сродкі масавай інфармацыі і іншыя зацікаўленыя арганізацыі.

Як часта вы задумваецеся, наведваючы грамадскія месцы, дзе знаходзяцца эвакуацыйныя выхады і куды вы накіруецеся ў выпадку пажару? Добра, калі на гэты аб'ект вы прыходзіце не ў першы раз і хоць трохі арыентуецеся, але і гэта не дае поўнай гарантыі, што вы не разгубіцеся ў выпадку надзвычайнай сітуацыі. А калі вы несяце адказнасць не толькі за сябе, але і за іншых людзей? Каб быць упэўненым у сваіх дзеяннях, не паддавацца паніцы, трэба ведаць правільны алгарытм дзеянняў.

У Адзіны дзень бяспекі кіраўнікі аб'ектаў арганізуюць практычную адпрацоўку планаў эвакуацыі. Як і куды правільна рухацца, на якія знакі арыентавацца, каб застацца ў жывых пры пажары і іншых НС, як правільна карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння і аказаць першую дапамогу – жыхары раёна змогуць даведацца не толькі ў тэорыі, але і на практыцы.

21.09.2023 у 16.00 каля ДУК «Капыльскі раённы цэнтр культуры» будзе арганізавана тэматычная пляцоўка па навучанні насельніцтва дзеянням ва ўмовах пажараў і іншых надзвычайных сітуацый.

На свяце будзе арганізаваны цэлы шэраг ужо ўпадабаных гульнявых пляцовак, на якіх госці змогуць вывучыць алгарытм выкліку службы выратавання, правілы карыстання рознымі сродкамі пажаратушэння, аказання першай дапамогі.

І дарослыя, і дзеці даведаюцца якіх правілаў неабходна прытрымлівацца, каб пры пажары не пацярпець і хутка пакінуць месца здарэння, па якіх тэлефонах тэлефанаваць ратавальнікам і якую інфармацыю неабходна паведаміць.

Запрашаем усіх далучыцца да мерапрыемстваў у рамках Адзінага дня бяспекі, разам з ратавальнікамі праверыць свае веды ў галіне бяспекі і замацаваць іх, каб пры рэальнай НС не разгубіцца, выратаваць сваё жыццё і дапамагчы таму, хто побач.

31 08 23 32

31 08 23 33

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы