Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

6 верасня адзначае свой 21-ы дзень нараджэння БРСМ

06.09.2023

6 верасня адзначае свой 21-ы дзень нараджэння БРСМ - самае шматлікае і папулярнае ў краіне маладзёжнае аб'яднанне. Расказваем, як пабудавана работа арганізацыі ў нашым раёне і з якімі вынікамі моладзь падышла да свята.

Сёння колькасць членаў Капыльскай РА ГА «БРСМ» складае 861 чалавек. У склад раённай арганізацыі ўваходзіць 48 пярвічак, 20 з якіх - ва ўстановах адукацыі, 12 - у сельгаспрадпрыемствах і 16 - ва ўстановах і арганізацыях райцэнтра.

— Маладзёжная грамадская арганізацыя гуртуе актыўных, мэтанакіраваных, неабыякавых рабят, стварае ўмовы для ўсебаковага развіцця моладзі, дапамагае раскрыцца яе творчаму патэнцыялу, — зазначае першы сакратар Капыльскага РК ГА «БРСМ» Анастасія Збіруховіч. - Саюз моладзі сёння - гэта пераемнасць лепшых традыцый маладзёжнага руху краіны. Праводзяцца разнастайныя грамадзянска-патрыятычныя праекты. Напрыклад, «Мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь». Гэта ўрачыстае ўручэнне падлеткам пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Таксама акцыі: «Дзякуй за Перамогу!», якая прысвечана Дню Вялікай Перамогі, «За Беларусь!», дзе зроблены ўпор на арганізацыю другаснай занятасці моладзі. Развіты валанцёрскі рух, рух маладзёжных атрадаў аховы правапарадку, прававое выхаванне моладзі. БРСМ актыўна падтрымлівае адораных і таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак. Робім гэта з дапамогай такіх праектаў, як «100 ідэй для Беларусі», Дзень моладзі ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і іншых. Апроч гэтага прыцягваем моладзь да ўдзелу ў цікавых мерапрыемствах разнастайнай скіраванасці. Так, сярод апошніх - рэспубліканскі праект «Парк сямейных дрэў», экамарафон «Плоггінг» і многія іншыя. Акрамя таго, сёлета мы запусцім маладзёжны праект «Кіно і Мы».

Традыцыйна БРСМ садзейнічае працаўладкаванню моладзі ў летні час. Штогод сумесна з зацікаўленымі структурамі праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці моладзі. Гэтым летам было працаўладкавана 73 чалавекі. Дзеці працавалі на базе КУП «Капыльская ЖКГ», была арганізавана работа сямі сельскагаспадарчых атрадаў, члены якіх былі задзейнічаны на ўборцы тэрыторыі. У бліжэйшы час на базе Капыльскага дзяржаўнага каледжа пачне работу будаўнічы атрад па вытворчасці тратуарнай пліткі.

Таксама на слыху актыўная валанцёрская дзейнасць членаў БРСМ. У мэтах выхавання гуманнасці і міласэрнасці, аказання пасільнай шэфскай дапамогі сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзян арганізаваны валанцёрскі рух «Добрае Сэрца». Задзейнічана 14 атрадаў агульнай колькасцю 150 чалавек, якія прымаюць актыўны ўдзел у розных мерапрыемствах. Валанцёры аказваюць дабрачынную дапамогу ветэранам, маладым інвалідам, дзецям-сіротам, дапамагаюць аднаўляць і добраўпарадкоўваць храмы і цэрквы і многае іншае.

«Фішкай» нашага раёна ў фармаванні любовi да спорту з'яўляецца воркаут. Група хлопчыкаў і дзяўчынак, да якой пры жаданні можа далучыцца любы ахвочы, рэгулярна займаецца на абсталяваных пляцоўках. А свае навыкі аматары варкаўту дэманструюць, выступаючы на раённых мерапрыемствах.

— Быць на адной хвалі з прасунутай моладдзю дапамагаюць інтэрнет-рэсурсы ГА «БРСМ» у сацыяльных сетках, блогасферы. Акаўнты напоўнены інфармацыяй аб рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі Беларусі, магчымасці ўключыцца ў дзейнасць арганізацыі ў любым рэгіёне, — расказвае Анастасія Збіруховіч. - У гэтым кірунку мы праводзім актыўную працу, што вельмі актуальна ў цяперашні час. Пастаянна расце колькасць падпісчыкаў у групе «Моладзь Капыльшчыны» Укантакце, папулярная і наша старонка ў Instagram.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі - вялікая сям'я, якая складаецца з маладых, актыўных і крэатыўных. За кожным маладым чалавекам будучыня нашай дзяржавы, і якой яна будзе, залежыць ад кожнага з нас. БРСМ - выдатны старт у пачатак дарослага жыцця.

Матэрыялы падрыхтавала Крысціна ЖОГАЛЬ

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы