Рэйды пройдуць з 12 па 14 верасня. Мерапрыемствы накіраваны на папярэджанне правапарушэнняў, якія могуць прывесці да надзвычайнага здарэння, траўміравання і гібелі людзей. Падчас адпрацоўкі будзе прымяняцца негалосны і змешаны кантроль за дарожным рухам.
Як паказваюць праверкі мінулых гадоў, частыя прычыны аварый на чыгуначных пераездах — няведанне, альбо невыкананне кіроўцамі правілаў дарожнага руху. Таксама сустракаліся выпадкі, калі былі няспраўнасці ў тармазной сістэме, а кіроўцы не мелі вопыту кіравання, палохаліся і губляліся, калі машына глухла на пераездзе перад лакаматывам, або знаходзіліся п'янымі за рулём.
Ва УУС Мінаблвыканкама нагадалі, што кіроўцы могуць перасякаць чыгуначныя шляхі толькі па пераездах, саступаючы дарогу цягніку. Спачатку трэба пераканацца, што апошні не набліжаецца, а таксама выконваць указанні дзяжурнага, сігналы святлафора, дарожным знакам і разметцы, сачыць за становішчам шлагбаўма.
Забараняецца выязджаць на чыгуначны пераезд у наступных выпадках:
калі за ім утварыўся затор, які вымусіць спыніцца на шляхах;
калі да пераезду ў межах бачнасці набліжаецца чыгуначны транспартны сродак;
калі перад пераездам стаіць транспарт, які прыйдзецца аб'язджаць з выездам на сустрэчку;
калі шлагбаўм не адкрыты.
Разам з тым, забаронена правозіць праз пераезд сельскагаспадарчыя, дарожныя, будаўнічыя і іншыя машыны і механізмы ў становішчы, калі пры транспарцiроўцы яны могуць стаць перашкодай для дарожнага руху, пашкодзіць пакрыццё дарогі, шляхі, абсталяванне пераезду, тэхнічныя сродкі.
У такіх выпадках кіроўца павінен спыніцца ля дарожнага знака «Рух без прыпынку забаронены» або «Стоп-лінія», а пры іх адсутнасці — перад святлафорам. Калі няма апошняга — то не бліжэй 5 метраў ад шлагбаўма, пры адсутнасці яго — каля дарожнага знака «Аднашляховая чыгунка» або «Шматшляховая чыгунка». Калі няма тэхнічных сродкаў арганізацыі дарожнага руху - не бліжэй за 10 метраў да бліжэйшай рэйкі.
Калі прыпынак на пераездзе вымушаны, то кіроўца абавязаны ўключыць аварыйную светлавую сігналізацыю, неадкладна высадзіць пасажыраў і прыняць меры для вызвалення пераезду.
За парушэнне правілаў праезду пераезду пагражае штраф ад двух да чатырох базавых велічынь.
Крыніца «МП»