Паказы прымеркаваны да дзяржаўнага свята «Дзень народнага адзінства»!
Дзеянне фільма адбываецца ў 1925 годзе. Пасля падпісання мірнай Рыжскай дамовы ўся Заходняя частка Беларусі апынулася пад уладай палякаў... Там адбываюцца хваляванні, ідзе партызанская вайна, працуюць агенты савецкай разведкі. А спробы мясцовых жыхароў адстаяць хоць бы ўласную веру і царкву сканчаюцца жорсткім прыгнётам.
Гісторыя апавядае пра лёс беларуса Паўла Смоліча, а таксама яго старэйшага брата Антона. Першы - займае нейтральную пазіцыю. Другі - партызан, які змагаецца з польскімі захопнікамі. Але некаторыя падзеі ўсё ж мяняюць светапогляд Паўла, прымушаюць задумацца аб вечных чалавечых каштоўнасцях, блізкіх людзях, радзіме, падзеленай мяжой..
Запрашаем усіх на прэм'ерныя паказы!!!