Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Чым здзівіць абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023», які 16 верасня прыме Салігорск?

13.09.2023

Вядома ж, гэта разнастайныя тэматычныя пляцоўкі, інтэрактыўныя зоны, гандлёвыя рады, гарады майстроў і многае іншае.

Пройдзе культурна-сельскагаспадарчае свята «Уладар ураджаю»: будуць арганізаваны выстава сельскагаспадарчай тэхнікі, кірмаш «Беларускі агарод смачна корміць круглы год» - кожны рэгіён вобласці прадставіць выставу кошыкаў. Гасцей парадуе каравайная пляцоўка, дзе будуць прадстаўлены караваі і снапы новага ўраджаю з кожнага раёна Мінскай вобласці. І гэта толькі невялікая частка таго, што на выхадных можна будзе ўбачыць у Салігорску.

На галоўнай сцэне пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023» і лепшых работнікаў аграпрамысловага комплексу вобласці. На малой сцэне адбудзецца ўшанаванне хлебаробаў Міншчыны. У гэты дзень таксама адкрыюць спартыўны манеж спартыўнага комплексу «Шахцёр» ААТ «Беларуськалій».

Пасля насычанай дзённай праграмы жыхароў і гасцей Салігорска чакае святочны канцэрт. Трохі прыадчынім заслону вячэрняга шоў. У суботу на цэнтральнай плошчы Салігорска чакаецца выступленне зорак беларускай эстрады: Жанет і Алены Ланской, вакальнай групы «Чысты голас», арт-групы «Беларусы», арт-праекта «BRAND.BY». Хэдлайнерам свята стане расійскі гурт «Іванушкі International». Завершыцца святочны дзень лазерным шоу і святочным феерверкам.

У праграме:

11: 00 – праца тэматычных пляцовак, гандлёвых шэрагаў, горада майстроў, эка-арт выставы, інтэрактыўных зон – Цэнтральная плошча, парк «Чатырох стыхій», вуліцы Леніна, Казлова і Каржа, пляцоўка каля ААТ «Беларуськалій»;

14: 00-15: 30 – Урачыстая цырымонія ўзнагароджання работнікаў АПК Мінскай вобласці - малая сцэна, паркоўка каля ААТ «Беларуськалій»;

15: 00-15: 50 – дэманстрацыя сукенак-канструкцый рэгінаў Мінскай вобласці «Міншчына гасцінная» (Частка 1) – каравайная зона, Цэнтральная плошча;

16:00-17:30 – Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2023 года - галоўная сцэна, Цэнтральная плошча;

17: 30-18:30 – дэманстрацыя сукенак-канструкцый рэгінаў Мінскай вобласці «Міншчына гасцінная» (Частка 2) (Цэнтральная плошча, каравайная зона);

18: 30-21:30 – канцэрт зорак беларускай эстрады: заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Жанет і Алёна Ланская, Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь вакальны гурт «Чысты голас», арт-гурт «Беларусы», арт-праект «BRAND.BY», гурт «Іванушкі International» і іншыя – галоўная сцэна, Цэнтральная плошча;

21:30 – святочны феерверк - Цэнтральная плошча;

21: 40-00:00 – Дыскатэка. Выступ Рэтра Вумен Трыо «Ружовыя ружы» – галоўная сцэна, Цэнтральная плошча.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы