Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капылі адбыўся раённы злёт маладых спецыялістаў

22.09.2023

Традыцыйны злёт маладых спецыялістаў, якія папоўнілі сёлета кадравы склад Капыльскага раёна, прайшоў у зале пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта. Учарашнія выпускнікі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі сабраліся разам, каб паразмаўляць з кіраўніцтвам раёна, атрымаць карысную інфармацыю, абмяняцца думкамі і задаць хвалюючыя пытанні.

Пачалі працу 99 маладых спецыялістаў. З іх 33 выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў, 37 — сярэдніх спецыяльных і 29 — прафесійна-тэхнічных. Большасць маладых спецыялістаў — ураджэнцы раёна. Гэта сведчыць аб тым, што ў іх ёсць планы застацца жыць і працаваць на радзіме.

Адкрыла мерапрыемства старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, якая расказала пра перавагі нашага раёна. Яна выказала спадзяванне, што маладыя людзі, якія атрымалі на Капыльшчыне сваё першае працоўнае месца, палюбяць яе ўсёй душой, і ў наступным застануцца тут жыць, створаць сем'і, даб'юцца прафесійных поспехаў.

Для кожнага маладога чалавека, які патрапіў па размеркаванні ў іншую вобласць ці раён, найбольш актуальным застаецца забеспячэнне свайго дабрабыту. Менавіта таму з умовамі атрымання льготнага крэдыту для набыцця тавараў першай неабходнасці азнаёміў галоўны спецыяліст аддзела іпатэчнага і льготнага крэдытавання Іпатэчнага офіса Мінскага абласнога ўпраўлення № 500 ААТ «ААБ Беларусбанк» Яўген Пуцейка.

У сваю чаргу, дырэктар раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Віталь Чаркас расказаў аб паслугах установы і спартыўных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў раёне. Намеснік галоўнага рэдактара Таццяна Бохан увагу прысутных акцэнтавала на асноўных напрамках работы і найбольш цікавых, значных праектах раённай газеты «Слава працы». Першы ж сакратар РК ГА «БРСМ» Анастасія Збіруховіч распавяла аб дзейнасці маладзёжнай арганізацыі, колькасць якой у раёне складае 861 чалавек - гэта 48 першасных арганізацый. Прагледзеўшы мультымедыйную прэзентацыю, удзельнікі сустрэчы азнаёміліся з мерапрыемствамі, актыўны ўдзел у якіх бяруць маладыя спецыялісты. «У кожнага з нас ёсць ідэі, задумы і творчыя планы, так што адважвайцеся і ў вас усё атрымаецца! А задача «БРСМ» дапамагчы вам у гэтым. Таму калі ў вас ёсць ідэя - прыходзьце і мы дапаможам яе рэалізаваць», - склала маладзёжны лідэр.

Далей маладыя людзі адправіліся знаёміцца з раённым краязнаўчым музеем, дзе сабрана ўнікальная інфармацыя аб разнастайнай культурнай і гістарычнай спадчыне. Для тых, хто тут нарадзіўся і вырас, гэта стала паўторам пройдзенага, а для астатніх - адкрыццём новага і нязведанага. Цікавым і пазнавальным выдаўся і візіт у раённы цэнтр культуры, дзе ўвазе маладых спецыялістаў была прадстаўлена гістарычная драма «На іншым беразе» нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Дзень для ўдзельнікаў сустрэчы выдаўся насычаным падзеямі і праляцеў даволі імкліва.

Урач хірург Артур Навумовіч пасля заканчэння Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па размеркаванні трапіў у Капыльскую ЦРБ.

— Родам я з Пінска Брэсцкай вобласці, — гаворыць хлопец. — Інтэрнатуру праходзіў у Мінскай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга абласной клінічнай бальніцы і вось ужо больш за месяц працую ў Капыльскай ЦРБ. Калектыў прыняў мяне вельмі прыязна. Калі і ўзнікаюць якія-небудзь пытанні, то калегі заўсёды ахвотна падказваюць і дапамагаюць. Ацаніў я і Капыль — гэта ціхае, спакойнае, вельмі ўтульнае мястэчка.

Таццяна Бохан

Фота аўтара

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы