На Капыльшчыне прадстаўлены намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы. На гэту пасаду прызначана Ірына Анатольеўна Юхо.
У 2004 годзе Ірына Анатольеўна скончыла Мінскі дзяржаўны аграрна-камерцыйны каледж. Пасля гэтага працавала эканамістам па працы і заработнай плаце РСУП «Бабоўня», затым - галоўным эканамістам РСУП «Саўгас «Луч». Пазней - галоўным бухгалтарам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Капыльскага райвыканкама. У 2015 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. З 2018 года і да гэтага часу працавала намеснікам начальніка ўпраўлення – начальнікам аддзела занятасці па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Капыльскага райвыканкама.
Прадстаўляючы кіраўнікам і спецыялістам сацыяльнай сферы, старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык пажадаў Ірыне Анатольеўне поспехаў, паразумення з калегамі і ўпэўненасці.
Крыніца «СП»