Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Дыялогавая пляцоўка сабрала ў зале пасяджэнняў райвыканкама ідэалагічны актыў Капыльскага раёна

22.09.2023

Дыялогавая пляцоўка, на якой абмяркоўвалі адзінства беларускага народа як асноватворны фактар захавання і ўмацавання суверэнітэту краіны, сабрала ў зале пасяджэнняў райвыканкама ідэалагічны актыў раёна, намеснікаў дырэктароў школ па выхаваўчай, вучэбна-выхаваўчай рабоце, старшынь раёнаў.

Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Маліноўская адзначыла, што, прайшоўшы праз боль страт Вялікай Айчыннай вайны, адчуваючы на сабе інфармацыйны і санкцыйны ціск, мы захавалі тое, што ніколі нельга аддаць і чым нельга паступіцца — нашу Беларусь , дзе мы застаемся адзіным народам.

З асаблівай цікавасцю ўдзельнікі мерапрыемства ўспрынялі выступленні дырэктара - галоўнага рэдактара выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Дзмітрыя Жука, а таксама журналіста, публіцыста, пісьменніка Андрэй Мукавозчыка. Спікеры расказалі аб бесперапынных спробах заходніх краін дэзінтэграваць беларускае грамадства, падкрэслілі неабходнасць захавання гістарычнай памяці як асновы ўмацавання незалежнасці і суверэнітэту беларускай дзяржавы, асаблівую ўвагу звярнулі на павагу і любоў да роднай зямлі і яе гісторыі.

Прысутныя не толькі ўважліва слухалі спікераў, але і, скарыстаўшыся магчымасцю, задавалі пытанні. Удзельнікі дыялогу абмеркавалі актуальныя пытанні знешняй і ўнутранай палітыкі Рэспублікі Беларусь, пагаварылі аб дзяржаўных сімвалах і іх значэнні. У прыватнасці, закраналіся аспекты ваеннай і эканамічнай бяспекі, прычыны сусветных канфліктаў і ролі Беларусі як міратворцы ў рэгіянальных працэсах. Аўтары найбольш цікавых пытанняў атрымалі кнігі «Чаму вучыць дзяцей» і «Чаму вучыць дарослых» з подпісам аўтара Андрэя Мукавозчыка.

Падводзячы вынікі сустрэчы, Дзмітрый Жук адзначыў:

— Размова атрымалася жывая і цікавая. Людзі цікавіліся і задавалі пытанні. І гэта кажа пра найважнейшае -  аб іх неабыякавасці.

— Калі пасля заканчэння сустрэчы выходзіла з залы, адчувала, наколькі падзарадзілася станоўчай энергіяй — энергіяй стварэння, — падзялілася ўражаннямі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №3 г. Капыля Ірына Лазоўская. — З дыялогу я ўзяла нешта новае для сябе, каб пасля расказаць пра гэту сустрэчу вучням.

Таццяна Бохан. Фота аўтара

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы