Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Адзіны дзень бяспекі прайшоў на Капыльшчыне

22.09.2023

Што рабіць у выпадку надзвычайнага здарэння? Куды тэлефанаваць і каго клікаць на дапамогу? Пра гэта і многае іншае школьнікам малодшых класаў расказалі ратавальнікі, медыкі і супрацоўнікі газавай службы падчас Адзінага дня бяспекі, які сёння праходзіць па ўсёй краіне.

На пляцоўцы каля раённага цэнтра культуры разгарнуліся тэматычныя пляцоўкі, дзе хлопцы маглі атрымаць інфармацыю аб дзеяннях у выпадку надзвычайнага здарэння і паглядзець, якое абсталяванне ратавальнікі бяруць з сабой, калі прыходзяць да нас на дапамогу.

— Такія мерапрыемствы мы праводзім для таго, каб у чарговы раз акцэнтаваць увагу на важнасці ўменняў і навыкаў паводзін у надзвычайных сітуацыях, навучыць тых, хто раней не надаваў значэння гэтаму пытанню і нагадаць аб тым, што ў сілах і магчымасцях кожнага звесці да мінімуму трагічныя выпадкі. А веданне, як вядома, - гэта сіла, - адзначыла спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Капыльскага РАНС Марыя Дзічкоўская.

Навучальныя тэматычныя плошчы выклікалі ў школьнікаў непадробную цікавасць. Нехта з хлопцаў спрабаваў рэанімаваць манекен, нехта вывучаў змесціва машыны аварыйнай газавай службы і спецтэхнікі МНС. Спецыялісты навучалі, расказвалі і нагадвалі юным жыхарамі раёна аб правілах пажарнай, электра-, цеплабяспекі, бяспекі пры карыстанні газам у побыце, якую небяспеку нясе ў сабе ўгарны газ, аб неабходнасці быць асцярожнымі на дарозе, законапаслухмянымі ў жыцці і шматлікім іншым.

З дзецьмі правялі віктарыны, арганізавалі гульні і конкурсы. Вядома, не абышлося і без прызоў. Самыя актыўныя, уважлівыя і эрудзіраваныя ўдзельнікі свята ўзнагароджаны падарункамі - размалёўкамі і пазламі. Атрымалі юнакі і наглядна-выяўленчую прадукцыю на тэму бяспекі жыццядзейнасці.

Крысціна ЖОГАЛЬ

Фота аўтара

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы