13 кастрычніка 2023 года з 10:00 да 12:00 гадзін у рамках кантактна – кааперацыйнай біржы плануецца правядзенне анлайн-перамоў з ААТ «Інстытут БЕЛАРГСТАНКІПРАМ», ААТ «Станказавод «Чырвоны Барацьбіт» », ААТ «СтанкаГомель», ААТ «Станкабудаўнічы завод ім. С.М. Кірава», ААТ «МЗАЛ ім. П.М. Машэрава», ААТ «МЗОР», ААТ «ВІСТАН», ААТ «МІСАМ АП», ААТ «Гомельскі завод станкоў і вузлоў», ААТ «Баранавіцкі завод станкапрылад», ААТ «БелТАПАЗ», падведамнымі Міністэрству прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Тэрмін прыёму заявак: да 12 кастрычніка 2023 года.
Інфармацыя аб аб'ёмах імпартных закупак камплектуючых вырабаў і матэрыялаў для вытворчасці прадукцыі арганізацыямі сістэмы Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь за 2021 – 2023 гады, якія прапануюцца для асваення ў Рэспубліцы Беларусь, прадастаўляецца па запыце пры запаўненні заяўкі на сайце belarp.by (https://belarp.by/ru/subcontractation) на правядзенне перагавораў. Магчымасць выкарыстання пляцоўкі Беларускага фонду для суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва бясплатная.