Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

З 9 па 13 кастрычніка ў раёне праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал»

10.10.2023

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і на Капыльшчыне з 9 па 13 кастрычніка 2023 года органамі ўнутраных спраў будзе праводзіцца аператыўна-прафілактычнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал»

Падчас мерапрыемстваў асаблівыя намаганні супрацоўнікаў міліцыі будуць накіраваны на праверку ўмоў захоўвання агнястрэльнай зброі па месцы жыхарства іх уладальнікаў, аказанне садзейнічання дзяржаўным органам, якія ажыццяўляюць кантроль за вядзеннем паляўнічай гаспадаркі і паляваннем, вядзеннем рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўствам, у правядзенні сумесных мерапрыемстваў. Акрамя таго, будзе актывізавана работа па канфіскацыі ў насельніцтва зброі, боепрыпасаў, выбуховых прыстасаванняў і выбуховых рэчываў, якая захоўваецца незаконна.

— Не варта забываць, што за незаконны абарот зброі, боепрыпасаў, выбуховых прыстасаванняў і выбуховых рэчываў устаноўлена крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да дванаццаці гадоў. За бягучы перыяд 2023 года ў выніку праведзеных мерапрыемстваў з абароту канфіскавана 1 адзінка незарэгістраванай гладкаствольнай зброі, 8 адзінак зарэгістраванай зброі і 72 боепрыпасы, - удакладняе старшы інспектар па дазвольнай рабоце ААПП Капыльскага РАУС - Вольга Сяргеева. - Добраахвотна здадзена 2 адзінкі незарэгістраванай зброі, 1 адзінка зарэгістраванай зброі і 13 боепрыпасаў. Да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні звязаныя з абаротам зброі, прыцягнута 4 грамадзяніна з іх 1 за парушэнне правілаў захоўвання зброі (арт.24.30 КоАП РБ) і 3 грамадзян за парушэнні тэрмінаў перарэгістрацыі зброі (арт. 24.31 КоАП РБ). За правапарушэнні ў сферы абароту грамадзянскай зброі прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 4 грамадзяніна, учынена два злачынствы па арт.295 КК Рэспублікі Беларусь (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), канфіскавана 1 адзінка незарэгістраванай агнястрэльнай зброі; анулявана 3 дазволы на права захоўвання і нашэнні агнястрэльнай зброі. Ва ўладальнікаў было канфіскавана 8 адзінак зарэгістраванай зброі па розных прычынах (з прычыны смерці яе ўладальнікаў, узбуджэнне крымінальнай справы, учыненне адміністрацыйных правапарушэнняў) і 72 боепрыпасы рознага калібру.

Асноўную масу канфіскаванай незарэгістраванай зброі складае гладкаствольная зброя. Аналіз крыніц паступлення зброі ў ценявы абарот паказвае, што большая яе частка знаходзілася ў насельніцтва да ўвядзення рэгістрацыі зброі, засталася пасля смерці іх бацькоў, сваякоў, знойдзена ў старых домаўладаннях, лясных масівах і набыта ў іншых асоб.

Нагадваем, што ўсе грамадзяне, якія добраахвотна здалі незарэгістраваную агнястрэльную, халодную, газавую і пнеўматычную зброю, вызваленыя ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці. Пры выяўленні якіх-небудзь падазроных або старонніх прадметаў, пакінутых без нагляду на рынках, у крамах і іншых шматлюдных месцах, просьба неадкладна паведамляць па тэлефоне «102» ці ў бліжэйшы аддзел міліцыі. Катэгарычна забараняецца: паднімаць, чапаць, зрушваць з месца, кідаць і разбіраць дадзеныя прадметы, а таксама ў непасрэднай блізкасці ад іх карыстацца мабільнымі тэлефонамі. Неабходна захоўваць спакой і паспрабаваць зрабіць усё магчымае, каб людзі адышлі як мага далей ад знаходкі і дачакацца прыбыцця следча-аператыўнай групы.

У мэтах прадухілення крадзяжоў зброі Капыльскі РАУС рэкамендуе яго ўладальнікам абсталяваць жылыя памяшканні, альбо месцы яго захоўвання ахоўнай сігналізацыяй з падключэннем яе на пульт цэнтралізаванага назірання Капыльскага аддзела дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. А па тэлефонах 8-01719-55-1-47, 8-01719-25-2-40, 8-029-507-81-95 альбо па тэлефоне «102» можна паведаміць інфармацыю пра зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, якія незаконна захоўваюцца, а таксама атрымаць інфармацыю аб парадку добраахвотнай здачы такіх прадметаў. Ананімнасць гарантуецца.

Падрыхтавала Таццяна Бохан

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы