Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У раёне праведзены навучальны семінар па пытаннях разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

10.10.2023

У раёне праведзены навучальны семінар па пытаннях арганізацыі работы па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

З году ў год падобнае мерапрыемства карыстаецца папулярнасцю. Што нядзіўна, бо гэта тэма ніколі не губляе сваёй актуальнасці.

У Рэспубліцы Беларусь вялікая ўвага надаецца розным формам працы з насельніцтвам. Адным з напрамкаў з'яўляецца разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, які ажыццяўляецца, у першую чаргу, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

— Да таго ж, стан працы са зваротамі з'яўляецца адным з асноўных крытэрыяў ацэнкі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый. І ад таго, як будзе выбудавана праца з людзьмі, залежыць стаўленне да ўлады. У гэтым пытанні няма дробязяў, - на гэтым акцэнтавала ўвагу кіраўнік спраў Капыльскага райвыканкама Ірына Пабока падчас адкрыцця семінара.

Адзначым, што арганізатарамі вучобы выступілі Мінская абласная арганізацыйная структура Беларускага таварыства «Веды» і Капыльскі райвыканкам. На семінар запрошаны спецыялісты прадпрыемстваў і арганізацый, якія адказваюць за работу са зваротамі грамадзян.

Асноўным спікерам мерапрыемства стала загадчык сектара прававога забеспячэння сацыяльна-эканамічнага развіцця Цэнтра дзяржаўнага будаўніцтва і права ДНУ «Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Антаніна Трыпузава. Былі закрануты новаўвядзенні ў заканадаўстве, а таксама праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у практыцы. Расказаны асноўныя прынцыпы, парадак і тэрміны разгляду зваротаў. Удзельнікі семінара даведаліся пра тыповыя парушэнні і недахопы пры разглядзе зваротаў. Антаніна Трыпузава таксама патлумачыла, якая адказнасць надыходзіць за парушэнне заканадаўства ў дадзеным пытанні.

— На ўсе ўзнікшыя пытанні ўдзельнікам семінара дадзены дэталёвыя вычарпальныя адказы, што дазволіла слухачам павысіць свае веды ў частцы работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, — адзначыла загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Наталля Язвінская.

Карысць ад мерапрыемства відавочная, прысутныя абменьваліся меркаваннямі і ўласным вопытам.

— Без сумневу, гэта тэма сёння вельмі актуальная, — адзначыла адна з удзельніц семінара, інспектар па кадрах рэдакцыі газеты «Слава працы» Кацярына Кандратовіч. - Лічу, што аналагічныя семінары неабходна праводзіць і ў будучыні, бо гэта дапамагае актуалізаваць веды ў пэўных пытаннях, кампенсаваць прабелы ў ведах, калі яны ёсць. Да таго ж, заўсёды можна задаць канкрэтныя пытанні кампетэнтнаму спікеру. На іх дадуць вычарпальныя адказы. Добра і тое, што навучанне праходзіла з выкарыстаннем мультымедыйнага экрана, што дапамагло лепш засвоіць навучальны матэрыял.

Крысціна ЖОГАЛЬ

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы