На ўрачыстасць сабраліся асаблівыя людзі — шматдзетныя маці, якія працуюць у Капыльскім ТЦСАН, ветэраны сацыяльнай абароны. Ганаровымі гасцямі свята сталі старшыня раённага Савета дэпутатаў, лідэр РА РГА «Белая Русь» Ірына Кісляк, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Валянціна Козіч і дырэктар Капыльскага ТЦСАН, старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Маліноўская. У сваіх выступах яны падзякавалі маці за дабрыню і пяшчоту, мудрасць і цярпенне, пажадалі дабрабыту, шчасця, нязгаснай прыгажосці, як мага больш усмешак, добрага здароўя і светлай будучыні. Ім у знак удзячнасці былі ўручаны кветкі і памятныя падарункі.
Душэўныя песні ў выкананні Ірыны Рай і Улада Капытка сталі працягам гэтых віншаванняў.
Пасля музычнай праграмы прысутныя адправіліся па далейшым маршруце мерапрыемства. Яны наведалі першаснае аддзяленне, сацыяльнай дапамогі дома і крызісны пакой, дзе для іх былі падрыхтаваны цікавыя выпрабаванні і квэсты. Прыемным дапаўненнем сустрэчы стаў удзел у рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі «Павіншуем маму разам!» і «Павіншуем тату разам!», падчас якой любы жадаючы змог запоўніць віншавальную паштоўку і адправіць адрасату. Паводле слоў Валянціны Козіч, акцыя ініцыіравана Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, гэта яшчэ адна нагода падзякаваць сваім блізкім за любоў, падтрымку, увагу, клопат і цярпенне. — Было прыемна ва ўрачыстай абстаноўцы атрымаць віншаванні напярэдадні Дня маці,— падзялілася ўражаннямі шматдзетная маці Святлана Пуцейка. - Нас вельмі цёпла сустрэлі. Сустрэча атрымалася яркай і маляўнічай, і ў той жа час кранальнай і добрай.
Таццяна Бохан
Фота аўтара
«СП»