Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Сямейная гісторыя: сям'я Трублоўскіх прадстаўляла Капыльшчыну на рэспубліканскай акцыі МУС Рэспублікі Беларусь

19.10.2023

Калі сын працягвае сямейную справу - значыць, ёсць паміж пакаленнямі паразуменне і павага. Значыць, прыклад бацькі - годны пераймання.

Як у сям'і Трублоўскіх, дзе старэйшы сын Аляксей ужо прымярае міліцэйскія пагоны. Пра гэта ж марыць і малодшы Мацвей. Таму менавіта названая сям'я прадстаўляла Капыльшчыну на другім этапе рэспубліканскай акцыі МУС Рэспублікі Беларусь «Сям'я! Служым разам!», дзе сабраліся самыя дружныя і крэатыўныя сем'і з усіх куткоў Мінскай вобласці.

Для падпалкоўніка міліцыі намесніка начальніка Капыльскага РАУС – начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Андрэя Трублоўскага і членаў яго сям'і вялікі гонар прадстаўляць Капыльшчыну на такім знакавым мерапрыемстве. Яшчэ ў маладосці падчас тэрміновай службы ў 1-й роце спецназа ў Мінску ён ахоўваў грамадскі парадак, удзельнічаў у рэйдавых мерапрыемствах, патруляваў вуліцы. На думку Андрэя Паўлавіча, менавіта там сфармаваліся ягоны светапогляд і погляды на жыццё і ён канчаткова вырашыў стаць супрацоўнікам міліцыі. Скончыўшы Баранавіцкі каледж МУС, прыбыў у Капыльскі РАУС. Пазней атрымаў вышэйшую адукацыю ў Акадэміі МУС.

З першага дня службы ў органах унутраных спраў пад яго ўвагай быў участак Блеўчыцкага сельсавета, дзе сам нарадзіўся, рос і зараз пражывае. За гады службы ў якасці старшага ўчастковага інспектара міліцыі Андрэй Паўлавіч адзінаццаць разоў станавіўся лепшым на абласных прафесійных спаборніцтвах і адзін раз - на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе. За бездакорную службу быў узнагароджаны трыма службовымі аўтамабілямі.

Сям'я Трублоўскіх — дружная. Жонка Святлана разумее і падтрымлівае мужа, тым больш, што і ў яе праца звязана з дзяжурствамі: яна - медыцынская сястра Капыльскай ЦРБ. Разам выхоўваюць дваіх сыноў. Дарэчы, старэйшы Аляксей з дзяцінства марыў насіць пагоны. І сёння ён - курсант Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Малодшы Мацвей цвёрда ведае, што ён таксама, як яго тата і брат, абавязкова будзе міліцыянерам. Так што можна лічыць, што дынастыя Трублоўскіх-праваахоўнікаў працягнецца.

Зрэшты, аб'ядноўвае іх не толькі праца. Сумеснае хобі - падарожжы і экскурсіі. Выраз «служым разам» не мае на ўвазе абавязковае сумеснае праходжанне службы членамі сям'і. Служыць разам - гэта дзяліць усе радасці і нягоды, падтрымліваць адзін аднаго ў цяжкую хвіліну, ганарыцца сваёй сям'ёй і абранай прафесіяй. Менавіта гэта дае сілы не толькі годна выконваць свае прафесійныя абавязкі, але і быць кахаючымі і ўважлівымі мужам і жонкай і бацькамі.

19 10 23 26

Сям'я Трублоўскіх (у цэнтры) з начальнікам УУС Аляксандрам Астрэйкам

— На гэта мерапрыемства наша сям'я была запрошана ўпершыню, — падзяліўся ўражаннямі Андрэй Паўлавіч. - Але я зразумеў, што некаторыя сем'і ўдзельнічаюць у акцыі не ўпершыню, іх склад з года ў год павялічваецца. Лічу, што з боку кіраўніцтва нашай краіны ўдзяляецца вялікая ўвага ўмацаванню інстытута сям'і і шлюбу. І гэта вельмі правільна! Вось як у нас: для любога супрацоўніка органаў унутраных спраў сям'я - гэта надзейны тыл, без якога годная служба не магчыма. Цырымонія ўзнагароджання прысутных у зале атрымалася хвалюючай і запамінальнай. Падзяку за праяўленую прафесійную ініцыятыву і забеспячэнне высокай эфектыўнасці працы, а таксама актыўны ўдзел у акцыі з рук начальніка ўпраўлення атрымаў і я. Завяршылася ўрачыстасць святочным канцэртам, падрыхтаваным супрацоўнікамі міліцыі Мінскай вобласці і іх дзецьмі. Са сцэны гучалі розныя музычныя кампазіцыі, у тым ліку і пра гонар, вернасць, адвагу — важныя паняцці ў жыцці кожнага чалавека, але асабліва каштоўныя для супрацоўнікаў міліцыі.

Афіцыйна

Правядзенне гэтай акцыі і конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод супрацоўнікаў органаў унутраных спраў Мінскай вобласці і членаў іх сем'яў, а таксама конкурсу дзіцячага малюнка, ужо стала добрай традыцыяй ва УУС Мінскага аблвыканкама. Начальнік УУС генерал-маёр міліцыі Аляксандр Астрэйка звярнуў увагу на значнасць гэтага конкурсу:

— Гэта добрая нагода сустрэцца, пазнаёміцца, парадавацца адзін за аднаго, паглядзець добры канцэрт, які падрыхтаваны сіламі дзейных супрацоўнікаў унутраных спраў, і пераканацца ў чарговы раз, што сям'я — гэта сур'ёзны падмурак, які мае не толькі вялікае значэнне для жыцця, але і дзякуючы падтрымцы блізкіх дазваляе якасна выконваць свае службовыя абавязкі.

Аб святасці сям'і гаварыў і кіраўнік аддзела па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі і праваахоўнымі органамі Слуцкай епархіі протаіерэй Аляксандр Пігаль.

- Вельмі добра, што мы праводзім такія мерапрыемствы, гаворым аб святасці сям'і, аб тым, што гэта асноўны інстытут нашага грамадства, таму што ўсё з яе пачынаецца, - адзначыў святар.

Таццяна Бохан

Фота з архіву ўдзельнікаў

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы