Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У рамках адзінага дня інфармавання КСУП «Дактаровічы» наведаў старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык

20.10.2023

Адбылася сустрэча Старшыні Капыльскага райвыканкама Сяргея Пілішчыка з працоўным калектывам КСУП «Дактаровічы» ў рамках адзінага дня інфармавання.

Адной з важных тэм на парадку дня была дэмаграфічная сітуацыя ў Мінскай вобласці, у тым ліку і на Капыльшчыне, а таксама рэалізацыя ў 2023 годзе Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека».

Сяргей Міхайлавіч адзначыў, што сёння рэальнай пагрозай для нашага грамадства з'яўляецца нарастанне дэмаграфічнага дысбалансу, узмацненне агульнасусветнага старэння насельніцтва і памяншэнне колькасці дзяцей у сям'і. Меры дэмаграфічнай палітыкі Беларусі прадугледжваюць развіццё станоўчых аспектаў для стварэння здаровай і моцнай сям'і. Так, у нашай краіне актыўна рэалізуецца сямейная палітыка. Прадстаўляюцца выплаты дапамог у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей, выплачваецца сямейны капітал, ажыццяўляецца дзяржаўная падтрымка пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылля шматдзетным сем'ям, прадастаўляюцца гарантыі і льготы ў сферы адукацыі, аховы здароўя, пенсійнага, працоўнага, падатковага і жыллёвага заканадаўства і інш.

І надыходзячы Дзень бацькі, а таксама святкаванне Тыдня бацькоўскай любовi – гэта яшчэ адна магчымасць падкрэсліць значнасць сям'і як сацыяльнага інстытута Беларусі.

ДАВЕДАЧНА

На тэрыторыі Дактаровіцкага сельсавета (старшыня Міхаіл Валуевіч) на 1 кастрычніка 2023 года пастаянна зарэгістраваны 1263 чалавекі. З іх: маладзейшыя за працаздольны ўзрост - 143, працаздольныя - 714, старэйшыя за працаздольных - 406. Колькасць падсобных гаспадарак - 653. У Дактаровіцкай СШ навучаецца 50 дзяцей, у дзіцячым садку - 10.

Наталля Давыдзенка

Фота аўтара

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы