Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшоў Адзіны дзень інфармавання

24.10.2023

У ліку гасцей – начальнік службы і боегатоўнасці падраздзяленняў установы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь» падпалкоўнік унутранай службы Андрэй Трухман і оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Капыльскага РАУС лейтэнант міліцыі Аляксандр Уласовіч.

З уступным словам выступіў начальнік Капыльскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Буняк.

Затым перад асабовым складам выступіў оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Капыльскага РАУС, які распавёў аб адным з самых распаўсюджаных кіберзлачынстваў – крадзяжы грашовых сродкаў пры дапамозе мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі.

Далей выступіў Андрэй Трухман. Ён распавёў аб дэмаграфічнай сітуацыі ў Мінскай вобласці і рэалізацыі ў 2023 годзе Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека на 2021-2023 гады».

Работнікі абмеркавалі паступіўшую інфармацыю, а таксама прагледзелі відэафільм.

Пасля тэарэтычнай часткі асабісты склад пад кіраўніцтвам начальніка службы і боегатоўнасці падраздзяленняў адправіўся адпрацоўваць веды на практыцы.

Па тактычнай задуме «пажар» узнік у кватэры на трэцім паверсе пяціпавярховага жылога дома. Для ліквідацыі наступстваў умоўнай надзвычайнай сітуацыі да месца выкліку аператыўна былі накіраваны падраздзяленні Капыльскага райаддзела па НС.

«Нагадаю, што поспех у тушэнні пажараў і ліквідацыі надзвычайных сітуацыі шмат у чым вызначаецца ўзроўнем ведаў і якасцю прафесійнай падрыхтоўкі агняборцаў і кіруючага складу. Пры гэтым важна не толькі паспяхова вырашыць «баявую задачу», але і не дапусціць траўміравання работнікаў», – адзначыў Андрэй Валер'евіч.

Па выніках работнік упраўлення правёў аналіз і дэталёвы разбор сумесных дзеянняў з удзельнікамі практычнага занятку.

Паводле інфармацыі МНС Рэспублікі Беларусь

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы