Акрамя таго, кіроўцам транспартных арганізацый і прадпрыемстваў, у тым ліку сельскагаспадарчых, будзе накіроўвацца інфармацыя аб мерах адказнасці за допуск да ўдзелу ў дарожным руху транспартнага сродку, які мае няспраўнасці колаў і шын, пры наяўнасці якіх яго ўдзел у дарожным руху забаронены.
Згодна з п.2071 Правілаў дарожнага руху, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2005 №551 «Аб мерах па павышэнні бяспекі дарожнага руху», пры ўдзеле ў дарожным руху з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тоны, а таксама аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 тон павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі. Зімовыя шыны ўстанаўліваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку і павінны адпавядаць патрабаванням ч. 2 п. 25 дадатку 4.
У якасці зімовых шын неабходна ўсталёўваць шыны з рэшткавай вышынёй малюнка пратэктара не меней 4 мм і маркіраваныя знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі са сняжынкай усярэдзіне яе або знакамі «М+S», «M&S», «M.S», «MS» або «All seasons».
Акрамя шын кіроўцу трэба паклапаціцца яшчэ аб шэрагу рэчаў. А менавіта:
- пераканацца ў нармальнай працаздольнасці абагравальнікаў шкла, «дворнікаў», тармазоў;
- праверыць узровень антыфрызу і заліць незамярзальную вадкасць у бочок;
- нядрэнна б апрацаваць замкі і завесы дзвярэй, капота, багажніка сіліконавай змазкай;
- звярнуць увагу на стан запаскі, дамкрата, буксіровачнага троса і знака аварыйнага прыпынку;
- калі ёсць сумневы ў надзейнасці акумулятара, лепш яго змяніць напярэдадні маразоў;
- калі своечасова не памяняць паліўны фільтр (асабліва дызель), то першы ж істотны мароз стане прычынай адмовы рухавіка ў дарозе.
Адказнасць за невыкарыстанне на транспартным сродку зімовых шын, а таксама калі на транспартным сродку ўстаноўлены зімовыя шыны, але рэшткавая вышыня малюнка пратэктара складае менш за 4 мм, адказнасць надыходзіць па частцы 2 артыкула 18.11 КоАП - цягне накладанне штрафу ў памеры да адной базавай велічыні.
У выпадку здзяйснення дзеянняў, адказнасць за якія прадугледжана часткай 2 артыкула 18.11 КоАП, паўторна на працягу аднаго года за такія ж парушэнні, яны будуць кваліфікавацца па частцы 8 артыкула 18.11 КоАП і пацягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да пяці базавых велічынь.
АДАІ Капыльскага РАУС