Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Моладзь Капыльшчыны наведала цэнтральную раённую бальніцу, у якой прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй

29.11.2023

Навучэнцы гарадскіх школ і Капыльскага дзяржаўнага каледжа наведалі цэнтральную раённую бальніцу, у якой прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй. Асноўная тэма сустрэчы - прадухіленне залежнасцяў: наркатычнай, алкагольнай і іншых відаў.

– У падлеткавым асяроддзі дарослым часам даводзіцца сутыкацца з неадназначнымі ўчынкамі, якія супярэчаць нормам сацыяльных паводзінаў, – гаворыць першы сакратар РК ГА «БРСМ» Анастасія Збіруховіч. - Да іх перш за ўсё адносяцца злачыннасць, алкагалізм, курэнне і наркаманія, а яны адыгрываюць дэструктыўную ролю ў развіцці грамадства.

Урач-псіхіятр-нарколаг Капыльскай ЦРБ Аляксандр Гайдзель расказаў хлопцам аб шкодзе ўжывання наркотыкаў, электронных і звычайных цыгарэт, а таксама аб медыцынскіх і сацыяльных наступствах ужывання алкаголю.

Пад уплывам таксічнага дзеяння спіртных напояў могуць развівацца захворванні нервовай сістэмы (галаўнога мозгу), печані, сардэчна-сасудзістыя і іншыя захворванні. Асаблівасцю арганізма непаўналетняга з'яўляецца тое, што ён усё яшчэ знаходзіцца на этапе развіцця. Алкаголь, з'яўляючыся таксічным рэчывам, парушае «нармальны» працэс развіцця арганізма дзіцяці. І парушэнні працэсу развіцця арганізма дзіцяці тым істотней, чым меншы ўзрост пачатку спажывання алкаголю, большая колькасць (доза), канцэнтрацыя («градус»), частата спажывання алкаголю.

- Да аднаго з асноўных захапленняў сярод моладзі можна аднесці курэнне вейпаў, - кажа Аляксандр Іосіфавіч. - Вельмі складана наставіць падлетка, якому цікава ўсё новае. Адзначу, што самая галоўная небяспека крыецца ў складзе вадкасці для іх запраўкі, у якой змяшчаюцца магутныя канцэрагены.

– Як і дарослыя моладзь часам адчувае стрэс, – уступіла ў гутарку ўрач-псіхіятр-нарколаг Капыльскай ЦРБ Марына Гайдзель. - У такім стане важна старанна кантраляваць свой стан. Калі ж не спраўляецеся звярнуцца да бацькоў ці спецыялiстаў. Каб пазбегнуць яго трэба паспрабаваць змяніць сітуацыю або адаптавацца да яе. Прыняць яе такой, якая яна ёсць, паспрабаваць пазбягаць непатрэбнага стрэсу, знаходзіць час для рэлаксацыі, адпачынку і заняткаў, якія дастаўляюць радасць, ну, і, вядома ж, весці здаровы лад жыцця. Марына Гайдзель расказала пра рэлаксацыю па Джэкабсану.

Акрамя гэтага, Марына Іосіфаўна прывяла пералік няўдалых спосабаў барацьбы са стрэсам: прыём алкаголю, курэнне, пераяданне, правядзенне па некалькі гадзін перад тэлевізарам або кампутарам, ізаляцыя ад сям'і, сяброў, актыўнага вольнага часу, выкарыстанне медыкаментаў, наркотыкаў, імкненне больш спаць, каб не думаць аб дрэнным, змяшчэнне назапашаных негатыўных думак на навакольных. Галоўнае, на думку ўрача, стварыць добры настрой, навучыцца думаць пазітыўна ў любых абставінах і весці здаровы лад жыцця.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы