Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Пра тое, якая дапамога аказваецца маладым людзям з абмежаванымі магчымасцямі на Капыльшчыне

01.12.2023

Маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі хочуць радавацца жыццю не менш, чым усе астатнія. Для гэтага ім неабходныя дапамога і прафесійная падтрымка не толькі родных, блізкіх, але і спецыялістаў, якія хочуць і могуць дапамагчы зрабіць іх жыццё лягчэй і радасней.

Няма нічога даражэй увагі да праблем іншых, падтрымкі ў цяжкай сітуацыі — па такім прынцыпе працуе аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Капыльскага ТЦСАН. Сёння яго наведваюць 19 маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Яны не сядзяць склаўшы рукі: рэгулярна ўдзельнічаюць у розных мерапрыемствах, прымаюць удзел у выставах і падарожнічаюць. Дарэчы, сёлета ўжо наведалі аграсядзібу «Слуцкі страус» і Дом перніка ў Мінску. Абедзве экскурсіі былі насычаны сюрпрызамі і ўражаннямі. Пазнавальнай стала таксама экскурсія ў раённы краязнаўчы музей, падчас якой маладыя людзі даведаліся пра гісторыю развіцця Капыльскага рэгіёну.

Асаблівы акцэнт спецыялісты цэнтра робяць на бяспецы жыццядзейнасці: у рамках правядзення месячніка бяспекі дарожнага руху прайшоў майстар-клас на тэму «Стань прыкметней у цемры».

Вельмі папулярныя сярод «асаблівых» людзей заняткі фізічнай актыўнасцю. Яны спрыяюць адпачынку, забавам, зносінам, падтрыманню або набыццю добрай фізічнай формы. Таму моладзь з асаблівымі патрэбамі з задавальненнем прыняла ўдзел у спартландыі, якая праходзіла на базе Капыльскага ЦКРНіР у рамках праграмы міжведамаснага ўзаемадзеяння. Падчас праходжання заданняў хлопцы паказалі выдатны вынік і спартыўную кемлівасць. Перамагла дружба: кожны ўдзельнік спаборніцтва атрымаў медаль і пазітыўны настрой.

Маладыя людзі з інваліднасцю таксама поўныя ідэй і натхнення. І гэтыя якасці яны прадэманстравалі падчас правядзення дня адчыненых дзвярэй «Свет пачынаецца з цябе» для выхаванцаў ЦКРНіР. Быў арганізаваны майстар-клас па працоўнай тэрапіі: маладыя людзі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання ТЦСАН, навучылі рабят як правільна чаранкаваць герані. Пасля ўсе разам актыўна ўключыліся ў спартыўна-гульнявую праграму, якая была арганізавана на свежым паветры. Завяршылася мерапрыемства сяброўскім чаяваннем.

Не менш цікавым стаў і спартыўны турнір па футболе, які прайшоў на базе Капыльскага РФАЦа.

Што ж, застаецца толькі парадавацца, што ў нашым горадзе ёсць такая сацыяльная ўстанова, дзе хлопцы і дзяўчаты з асаблівасцямі ў развіцці маюць магчымасць мець зносіны, навучацца неабходным навыкам, каб весці камфортнае і годнае жыццё.

Таццяна БОХАН

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы