Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Справаводства і архіўная справа па-новаму

01.12.2023

Прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, якія адказваюць за справаводства і архіўную справу, сталі ўдзельнікамі навучальнага семінара на тэму «Новыя патрабаванні да справаводства і архіўнай справы», арганізаванага Капыльскім райвыканкамам і Мінскай абласной арганізацыйнай структурай РДГА «БГ «Веды».

Кандыдат філалагічных навук БДМУ, дацэнт, распрацоўшчык метадычных матэрыялаў па справаводстве Алена Занковіч агучыла актуальныя пытанні па вядзенні справаводства ў арганізацыях і ўстановах у святле патрабаванняў дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. На семінары былі разгледжаны змены, унесеныя ў 2022 – 2023 гг. у заканадаўчыя акты ў сферы архіўнай справы і справаводства, праблемныя пытанні прымянення на практыцы патрабаванняў нарматыўных прававых актаў. Акрамя гэтага, разгледзелі змены ў афармленні рэквізітаў дакументаў, асаблівасці падрыхтоўкі і афармлення асобных відаў дакументаў, рэгістрацыя дакументаў і патрабаванні да іх, правілы афармлення дакументаў згодна СТБ 6.38-2016 і інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах і іншых арганізацыях і шэраг іншых пытанняў.

Удзельнікі семінара высока ацанілі ўзровень праведзенага мерапрыемства, падкрэсліўшы важнасць разгледжаных пытанняў.

- На маю думку, гэта нездарма выдаткаваны час для ўсіх удзельнікаў семінара, – дзеліцца ўражаннем начальнік юрыдычнага аддзела райвыканкама Яўген Мамантаў. - Змястоўна, пазнавальна, канструктыўна. Семiнар прайшоў на адным дыханні. Аленай Пятроўнай былі разгледжаны ўсе актуальныя пытанні, з якімі павінны быць знаёмы ўсе, хто займаецца справаводствам. Мы павінны разумець, што граматнае складанне і афармленне арганізацыйна-распарадчых дакументаў з'яўляецца асновай правільнага і адказнага функцыянавання ўсіх сфер дзейнасці.

Наталля Давыдзенка

фота Кацярыны Кандратовіч

 «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы