Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім РАУС прайшоў традыцыйны Дзень адчыненых дзвярэй

01.12.2023

Пазнаёміцца з працай органаў унутраных спраў, пабываць унутры райаддзела. У Капыльскім РАУС прайшоў традыцыйны Дзень адчыненых дзвярэй.

На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы старэйшых класаў сярэдняй школы №2 г. Капыля і ўдзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба «Рэзерв», які не так даўно пачаў функцыянаваць у Капыльскім дзяржаўным каледжы.

Ці карысныя для рабят падобныя экскурсіі? Безумоўна. Прафарыентацыйная сустрэча дазваляе бліжэй даведацца аб прафесіі і ацаніць абстаноўку, так скажам, знутры. Да таго ж у будынку РАУС школьнікі — госці нячастыя, і пераважная большасць нават не ўяўляюць, як усё ўладкавана ў райаддзеле.

Акрамя экскурсійных мерапрыемстваў і адказаў на шматлікія пытанні, якія абавязкова з'яўляюцца ў падрастаючага пакалення, пагаварылі пра паступленне ў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь і перавагі праходжання службы ў органах унутраных спраў. Гутарку з хлопцамі вёў намеснік начальніка Капыльскага РАУС Уладзімір Рудакоўскі.

Крысціна ЖАГОЛЬ

Фота Капыльскага РАУС

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы