Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У раённым краязнаўчым музеі прайшоў інфармацыйны ўрок памяці для навучэнцаў СШ №2 г. Капыля

11.12.2023

У верасні 2015 года Генеральная асамблея ААН пастанавіла абвясціць 9 снежня Міжнародным днём памяці ахвяр злачынства генацыду. Дата была абрана невыпадкова: у 1948 годзе 9 снежня была прынятая Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго.

Рэзалюцыя 1948 года стала першай дамовай па правах чалавека, прынятай Генеральнай асамблеяй. Усе 193 дзяржавы-члены, якія прынялі гэту канвенцыю аднагалосна, пацвердзілі, што кожная краіна асобна адказвае за абарону свайго насельніцтва ад генацыду, таксама папярэджвае такое злачынства, у тым ліку і падбухторванні да яго. Мэта гэтага дня - павышаць вядомасць канвенцыі і шанаваць памяць людзей, якія сталі ахвярай генацыду. На гэтай памяці, гісторыі і традыцыях мы будуем падмурак нашай суверэннай, незалежнай і квітнеючай Беларусі.

Гэтай падзеі быў прысвечаны інфармацыйны ўрок памяці для старшакласнікаў СШ №2 г. Капыля, арганізаваны ў раённым краязнаўчым музеі.

- Генацыд - адно з самых жудасных злачынстваў супраць чалавецтва. Пра гэту страшную старонку нашай гісторыі нельга забываць. Менавіта таму ў красавіку 2021 года Генеральны пракурор па ўзгадненню з Кіраўніком дзяржавы ўзбудзіў крымінальную справу. Акрамя захавання гістарычнай памяці аб подзвігу беларускага народа неабходна ўстанавіць усе факты злачынстваў злачынцаў, устанавіць усіх ахвяр, а таксама вызначыць памер прычыненага краіне ўрону, - пракурор Капыльскага раёна Віталь Афанасенка.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе ў Беларусі і на Капыльшчыне, гібрыдную вайну супраць нашай краіны, а таксама прычыны і сувязі паміж гэтымі падзеямі. Выступленні былі адкрытымі і давернымі.

– Калі даведаешся пра жахлівыя факты генацыду нашага народа, задаешся толькі адным пытаннем: за што? Завошта так па-зверску забівалі нявінных людзей, сярод якіх былі маленькія дзеці, старыя? За тое, што яны былі беларусамі і хацелі проста мірна жыць на сваёй зямлі? – спытаў і тут жа адказаў Віталь Міхайлавіч.

Звяртаючыся да хлопцаў, пракурор раёна падкрэсліў, што гэтыя страшныя падзеі таксама з'яўляюцца нашай гісторыяй, якія неабходна памятаць, а яе сучасны раздзел напіша цяперашняе маладое пакаленне:

– І якімі літарамі яна будзе напісана, залежыць толькі ад вас. Не павінна паўтарыцца тое, што перажылі нашыя продкі. І мы зробім усё, каб больш не дапусціць такой трагедыі на беларускай зямлі.

Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Юхо нагадала, што ў Капыльскім раёне за гады вайны нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх памагатымі было забіта 6976 мірных жыхароў, спалена 30 вёсак і 24 разбурана. Лёс Хатыні падзялілі - Масевічы, Прагрэс, Рулева. Выкрадзена ў рабства ў Германiю на прымусовыя работы - 749 чалавек, вязнямі канцэнтрацыйных фашысцкіх канцлагераў сталі 258 чалавек, 114 з іх былі непаўналетнімі. Ірына Анатольеўна заклікала маладое пакаленне берагчы памяць аб тых страшных падзеях, не забываць загінуўшых.

Прысутныя даведаліся і пра тое, што копіі некаторых дакументаў, прадстаўленыя пракуратурай Капыльскага раёна, знаходзяцца ў экспазіцыі «Генацыд - злачынства без тэрміна даўнасці», пабудаванай на аснове фондавых матэрыялаў Капыльскага музея.

Экспазіцыя складаецца з пяці раздзелаў: акупацыйны рэжым, гета, сагнаныя ў Германію, вязні канцлагераў, і вядома, памяць. На заканчэнне ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да памятнага знака загінуўшым жыхарам Капыля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сяргей КОЗЕЛ

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы