Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Прадстаўнікоў Капыльшчыны ўзнагародзілі як лепшых прафесіяналаў аграпрамысловага комплексу

12.12.2023

У Мінскай вобласці ўзнагародзілі лепшых прафесіяналаў аграпрамысловага комплексу. Сярод іх - прадстаўнікі Капыльшчыны.

Вынікі штогадовага абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу Міншчыны ў мінулую пятніцу падвялі ў Стоўбцах. Віншаванні прымалі самыя паспяховыя ў аграрнай галіне раёны, гаспадаркі, спецыялісты і работнікі, якія дабіліся ў сваёй намінацыі найлепшых паказчыкаў.

Яшчэ задоўга да пачатку ўрачыстай часткі мерапрыемства каля Стаўбцоўскага раённага цэнтра культуры пачалі працаваць падворкі. Гаспадаркі прымаючага раёна і прадпрыемствы вобласці падрыхтавалі інтэрактыўныя пляцоўкі з гульнямі, дэгустацыямі, выставамі і песнямі. Арганізатары пастараліся стварыць святочную абстаноўку для ўдзельнікаў маштабнага форуму, які сабраў гасцей з усёй сталічнай вобласці.

— Сёння аграпрамысловы комплекс сталічнага рэгіёну дэманструе стабільны рост, — звярнуўся да ўдзельнікаў урачыстасці губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын. - Уклад работнікаў жывёлагадоўчай і сумежных галін у гэту дынаміку важкi. Яны фарміруюць больш як 60 працэнтаў выручкі сельскай гаспадаркі, забяспечваюць харчовую бяспеку краіны. Падводзячы вынікі года, адзначу, што нашы аграрыі, як заўсёды, на належным узроўні завяршаюць яго. І гэта стабільнасць не можа не цешыць. Толькі за апошнія гады мы разам змаглі дасягнуць рэкордных, можна сказаць гістарычных для вобласці паказчыкаў па зборы збожжа, надоях малака, экспартнай выручцы. Несумненна, гэтаму садзейнічалі і фінансавыя ўкладанні ў галіну, граматныя кіраўнічыя рашэнні і, вядома ж, прамая падтрымка Кіраўніка дзяржавы ўсіх нашых ініцыятыў.

Губернатар запэўніў: на дасягнутым спыняцца не плануецца, працягнуцца інвестыцыі ў сферу АПК, у першую чаргу, у галіну жывёлагадоўлі. У вобласці завяршаецца будаўніцтва больш як 30 сучасных малочнатаварных комплексаў, абнаўляецца і тэхналагічнае абсталяванне на прадпрыемствах перапрацоўкі, пашыраецца механізацыя і аўтаматызацыя многіх працэсаў.

— Больш за 260 млн рублёў сёлета ўкладзена ў развіццё жывёлагадоўлі. Гэта выдаткі на будаўніцтва новых памяшканняў. Мы не спыняемся: у наступным годзе ўсе нашы праграмы, планы, якія намецілі, будуць рухацца далей. Мы прадугледжваем у абласным бюджэце сродкі на далейшае будаўніцтва жывёлагадоўчых комплексаў. І, безумоўна, спадзяемся на падтрымку ўрада ў гэтым пытанні, каб паставіць перад сабой амбіцыйныя задачы. Выконваючы даручэнне Прэзідэнта, у бліжэйшы час усё пагалоўе павінна стаяць на сучасных малочнатаварных комплексах, - адзначыў Аляксандр Турчын.

Заслужаныя ўзнагароды ўручаны і працаўнікам аграпрамысловай сферы нашага раёна. Сярод іх - начальнік малочнатаварнага комплексу ААТ «Капыльскае» Аксана Швец, аператар машыннага даення з ААТ «Старыца-Агра» Алена Гушчэня, аператар машыннага даення з ААТ «Капыльскае» Таццяна Жыжык, жывёлавод з ААТ «Капыльскае» Сяргей Абцешка, жывёлавод з УП «ПIК-Лясное» Ірына Клачко, аператар свінагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм з ААТ «Капыльскае» Алена Галушка, вядучы ветэрынарны ўрач СГФ «Руднае» Лізавета Акунёва і галоўны заатэхнік ААТ «Ціміразеўскі» Святлана Лебедзь.

Узнагароды лепшым работнікам аграпрамысловага комплексу Міншчыны ўручыў і першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Сяргей Ляўковіч. Сярод іх - вадзіцелі, ветэрынарныя ўрачы, заатэхнікі, брыгадзіры, аператары і іншыя работнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Усяго на мерапрыемстве атрымалі ўзнагароды больш за 150 работнікаў і арганізацый аграпрамысловага комплексу. Завяршылася свята канцэртам творчых калектываў Стаўбцоўскага раёна. Музычным падарункам для гасцей свята стаў выступ гурта «Дразды».

Крысціна ЖОГАЛЬ

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы