Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дзе і калі на Капыльшчыне можна набыць галоўны сімвал Новага года

14.12.2023

Лесаводы Капыльшчыны прапануюць пакупнікам навагоднія дрэвы і букеты, а таксама навагоднія дрэвы ў кадках.

Купіць зялёную прыгажуню можна будзе з дваццатых чысел снежня і да 31 чысла, уключна, на гандлёвай пляцоўцы г. Капыля па адрасе: вуліца Заазёрная, 26, з 900 да 1800 без выхадных, а 25 і 31 снежня - да 1500.

У аг. Цімкавічы ў садовым цэнтры пастаяннага ляснога гадавальніка - у буднія дні з 900 да 17.00

Традыцыйна навагодняе дрэва можна будзе набыць у лясніцтвах Капыльскага вопытнага лясгаса.

Як пракаментаваў інжынер па ахове і абароне лесу Капыльскага вопытнага лясгаса Максім Унучак, кошты з мінулага года не змяніліся. Так, навагодняя прыгажуня да 1 метра каштуе 11,00-15,00 рублёў. Дрэва вышынёй ад 1м да 2м ацэньваецца ў 14,00-20,00 рублёў, а ад 2 да 3 м - 18,00-25,00 рублёў. Кошт залежыць ад месца рэалізацыі. А навагодняе дрэва ў кадцы - 5,00-36,00 рублёў у залежнасці ад вышыні.

Таксама, хацелася б нагадаць, што пры куплі і транспарціроўцы навагодняга дрэва неабходна захоўваць дазвольны дакумент, які пацвярджае законнае набыццё дрэва.

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы