Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

З 20 па 25 снежня ДАІ праводзіць у раёне комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па стабілізацыі аварыйнасці

20.12.2023

У мэтах папярэджання ДТЗ з усімі катэгорыямі ўдзельнікаў дарожнага руху, а таксама папулярызацыі выкарыстання святлоадбівальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак, на тэрыторыі Капыльскага раёна з 20 па 25 снежня ДАІ праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па стабілізацыі аварыйнасці.

Падчас правядзення мерапрыемстваў нясенне службы супрацоўнікамі міліцыі грамадскай бяспекі набліжана да месцаў масавага руху пешаходаў: прыпынкаў грамадскага транспарту, нерэгулюемых пешаходных пераходаў, пешаходных зон паблізу магазінаў і г.д. Таксама на кантролі праваахоўнікаў вуліцы населеных пунктаў, участкі дарог, найбольш схільныя да рызыкі ўчынення наездаў на пешаходаў, асабліва ў «гадзіны пік» і цёмны час сутак.

Асаблівую небяспеку на праезнай частцы або паблізу ад яе ствараюць пешаходы ў стане ап'янення. Яны паводзяць сябе нелагічна, неасцярожна, а часам і агрэсіўна. Маюць месца выпадкі, калі нецвярозыя пешаходы выбіраюць для свайго адпачынку праезную частку, такія аварыі заканчваюцца цяжкімі наступствамі.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода з прыкметамі ап'янення, які відавочна ўяўляе небяспеку для руху, просім вас неадкладна паведаміць на тэлефонную лінію 102.

АДАІ Капыльскага РАУС нагадвае, што згодна з арт. 18.20 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях:

— у дачыненні да пешахода, які ў цёмны час сутак рухаецца па праезнай частцы, не абазначыўшы сябе флікерам, прымяняюцца штрафныя санкцыі ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь або папярэджанне. Калі парушэнне ім Правілаў дарожнага руху пацягнула стварэнне аварыйнай сітуацыі, то памер штрафу складае ад 3 да 8 базавых велічынь. На суму ад 3 да 5 базавых велічынь штрафуецца пешаход, калі ён знаходзіцца на дарозе ў стане ап'янення. У выпадку, калі парушэнне Правілаў дарожнага руху пацягнула прычыненне пацярпеламу лёгкага цялеснага пашкоджання, або пашкоджання транспартнага сродку, грузу, дарожнага пакрыцця, дарожных і іншых збудаванняў або іншай маёмасці, вінаваты штрафуецца ад 5 да 20 базавых велічынь.

Паважаныя кіроўцы! Пры набліжэнні да пешаходнага пераходу вам трэба загадзя знізіць хуткасць, павысіць увагу, ацаніць умовы бачнасці і агляду. Неабходна быць гатовым да прыпынку і прапусціць пешаходаў, якія пачынаюць або завяршаюць пераход. Каб забяспечыць бяспеку пры праездзе нерэгуляванага пешаходнага пераходу, трэба ўлічваць паводзіны пешаходаў, павышаючы ўвагу і зніжаючы хуткасць.

У сваю чаргу, пешаходам перад пачаткам пераходу праезнай часткі неабходна паглядзець па баках, пераканаецца, што выхад на праезную частку дарогі бяспечны, што вадзіцелі вас заўважылі і паспелі спыніць транспартныя сродкі. І яшчэ адно важнае правіла вашай бяспекі - не забывайце пазначаць сябе святлоадбіўнымі элементамі ў цёмны час сутак, а таксама ва ўмовах дрэннай бачнасці.

Кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення - адно з самых сур'ёзных парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Аўтамабіль з'яўляецца крыніцай павышанай небяспекі, а ў руках нецвярозага - зброяй, якая калечыць чалавечыя жыцці, не толькі самога кіроўцы, але і навакольных.

Цяжар наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў, учыненых грубымі парушальнікамі значна вышэйшы ў параўнанні з астатнімі аварыямі. У паўтара раза больш смяротных выпадкаў і цяжкіх траўм у пацярпелых. Наезды, сутыкненні і перакульванні ўчыняюць нецвярозыя вадзіцелі незалежна ад умоў надвор'я і дарожных умоў, наганяючы свае ахвяры ў самы нечаканы момант. Ад п'янага за рулём можна чакаць што заўгодна, і самае страшнае, у выніку адбываюцца ДТЗ, траўміруюцца і гінуць ні ў чым невінаватыя людзі.

Дзейнiчаюсым заканадаўствам за кіраванне транспартным сродкам не маючы права кіравання ўпершыню на працягу года караецца штрафам ад 5 да 20 базавых велічынь

За паўторнае кіраванне транспартным сродкам не маючы права кіравання на працягу года правапарушальнік караецца штрафам ад 20 да 50 базавых велічынь, адміністрацыйным арыштам да 15 сутак, альбо папраўчымі працамі да 15 сутак.

За кіраванне транспартным сродкам не маючы права кіравання 3 раз на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы